Украіна абвясціла жалобу па загінулых у Марыупалі
10- 25.01.2015, 11:41
- 15,020
Памяць загінулых грамадзян а 12 гадзіне ўшануюць хвілінай маўчання.
У сувязі з гібеллю мірных жыхароў Марыупалі 24 студзеня 2015 г. у выніку масіраванага абстрэлу жылых раёнаў горада баявікамі ва Украіне аб'яўлены дзень жалобы. Аб гэтым паведамляецца на сайце прэзідэнта. Адпаведны Указ № 30/2015 Пётр Парашэнка падпісаў сёння ноччу, піша УНИАН.
Памяць загінулых грамадзян а 12 гадзіне будзе ўшанавана хвілінай маўчання. На дамах і будынках органаў дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый на ўсёй тэрыторыі Украіны будзе прыспушчаны дзяржаўны сцяг.
Таксама ў дакуменце адзначаецца неабходнасць скасавання забаўляльна-канцэртных мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў, унясенне адпаведных змяненняў у праграмы тэле- і радыёперадач.