26 лiстапада 2024, aўторак, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Валенса: Пуцін асуджаны на паразу

3
Лех Валенса: Пуцін асуджаны на паразу

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін не мае шанцаў на перамогу ў супрацьстаянні з дэмакратычным і свабодным Заходнім светам.

Такую заяву зрабіў першы прэзідэнт посткамуністычнай Польшчы і Нобелеўскі лаўрэат міру Лех Валенса ў інтэрв'ю польскаму TVN Biznes і Swiat, паведамляе УНИАН.

«Гэта барацьба з іншай эпохі, якая асуджаная на паразу. Я не сумняваюся, што свабода і дэмакратыя пераможа», - падкрэсліў Лех Валенса.

Былы прэзідэнт і лідэр незалежнага прафсаюзнага руху «Салідарнасць», які прывёў да звяржэння камуністычнага рэжыму ў Польшчы, сказаў, што Уладзімір Пуцін трымаецца ва ўладзе ў Расеі дзякуючы «філасофіі ворага».

З ягоных слоў, расейцаў трымаюць у страху перад замежнай пагрозай, якая з'яўляецца асновай рэжыму, але такая сітуацыя не можа доўжыцца вечна ва ўмовах пагаршэння жыцця як звычайных людзей, так і сітуацыі алігархаў.

«Да нейкага часу яны будуць гэта ўспрымаць, але ў нейкі момант будуць губляць шмат і будуць вымушаныя прымаць пастановы. Можна выказаць здагадку, якімі могуць быць гэтыя пастановы, і гэта не можа доўжыцца занадта доўга», - сказаў Лех Валенса.

«Не такія імперыі падалі. Здавалася, што немагчыма перамагчы камунізм», - дадаў ён.

Лех Валенса таксама падкрэсліў неабходнасць салідарнай пазіцыі заходняга свету і дапамогі Украіне ў яе барацьбе з агрэсіяй Расеі, адзначыўшы, што Уладзімір Пуцін у рэчаіснасці кінуў выклік усяму цывілізаванаму свету.

«Мы, вядома, не будзем пачынаць ядзерную вайну, але мы можам усё арганізаваць такім чынам, каб кожны нешта зрабіў для таго, каб накіраваць Пуціна на правільны шлях», - сказаў Лех Валенса і заклікаў ўсяляк дапамагаць украінцам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках