27 лiстапада 2024, Серада, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ асудзіла эскалацыю баявых дзеянняў у Данбасе

6
АБСЕ асудзіла эскалацыю баявых дзеянняў у Данбасе

У арганізацыі заклікалі ўсе бакі канфлікту ва Украіне выкарыстоўваць максімальную стрыманасць і імкнуцца да ўстойлівага спынення агню.

Старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Сербіі Івіцы Дачыча рашуча асудзіў новы этап абвастрэння канфлікту ў Данбасе, асабліва ўзмацніліся апошнімі днямі баі вакол аэрапорта ў Данецку. Пра гэта гаворыцца ў заяве старшыні АБСЕ, піша «Лiга.нет».

Дачыч заклікаў усе бакі канфлікту ва Украіне выкарыстоўваць максімальную стрыманасць і працаваць у кірунку дасягнення ўстойлівага спынення агню. «Гэты цыкл гвалту са смяротным зыходам і далейшай эскалацыяй вайсковых дзеянняў не можа доўжыцца. Усе бакі павінны ўстрымлівацца ад ваяўнічасці, запалохвання, і правакацыйных дзеянняў, - адзначыў ён. - Я заклікаю ўсе бакі, якія ўдзельнічаюць у канфлікце, неадкладна накіраваць свае намаганні на дээскалацыю напружанасці , выконваць спыненне агню і актыўна ўзаемадзейнічаць з АБСЕ ў дасягненні поўнага ажыццяўлення Менскіх дамоўленасцей».

Нагадаем, цягам апошніх дзён баевікі ўшчыльную наблізіліся да пазіцый украінскіх сілавікоў у аэрапорце Данецка. Пазней тэрарысты некалькі разоў заяўлялі, што яны нібыта «зачысцілі» тэрмінал аэрапорта, у якім былі заблакаваныя байцы. Аднак прадстаўнікі ўкраінскіх вайскоўцаў пацвердзілі, што баі за тэрмінал аэрапорта прадаўжаюцца і зняпраўдзілі інфармацыю сепаратыстаў, што тыя ўзялі яго пад кантроль.

Раней ужо неаднаразова паведамлялася аб тым, што беларусы таксама бяруць удзел у баях супраць тэрарыстаў.

Украінскія байцы ўтрымліваюць пазіцыі ў стратэгічнай кропцы пад захопленым тэрарыстамі Данецкам ужо некалькі месяцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках