27 лiстапада 2024, Серада, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірак павысіць здабычу нафты да рэкордных значэнняў

3
Ірак павысіць здабычу нафты да рэкордных значэнняў

Здабыча нафты ў Іраку ў 2015 годзе дасягне гістарычнага максімуму, што паспрыяе зніжэнню коштаў на яе на сусветным рынку.

Пра гэта заявіў міністр нафты Ірака Адылаў Абд аль-Махдзі, паведамляе РІА «Новости».

«Здабыча (нафты) дасягне чатырох мільёнаў барэляў у дзень цягам гэтага года пасля нядаўняга пагаднення з Курдыстану», - цытуе міністра тэлеканал Ас-Сумар.

Аль-Махдзі зрабіў заяву на сумеснай прэс-канферэнцыі са сваім турэцкім калегам Танэрам Йылдызам.

«Гэтая лічба будзе дасягнутая ўпершыню ў гісторыі, - сказаў міністр. - Павелічэнне здабычы нафты дапаможа кампенсаваць зніжэнне коштаў нафты».

З ягоных ацэнак, экспарт нафты складзе блізу 3,3 мільёна барэляў.

Раней міністр прыродных рэсурсаў Рэгіянальнага ўрада Курдыстана Ашты Хаврамі паведаміў, што ў 2015 годзе трубаправодны экспарт ірацкай і курдскай нафты ў Турцыю можа дасягнуць 800 тысяч барэляў у дзень. У Турцыю нафта з курдскай аўтаноміі Ірака паступае праз трубаправод і загружаецца на танкеры ў порце Джэйхан на Міжземным моры.

Цяпер Ірак, які займае пятае месца ў свеце па велічыні запасаў нафты, аднаўляе сваю энэргетыку пасля дзесяцігоддзяў войнаў і эканамічных санкцый. Краіна экспартавала 2,94 мільёна барэляў у дзень у снежні, што з'яўляецца максімумам з 1980 года.

З пачатку лета нафтавыя каціроўкі знізіліся на 50%. Аналітыкі звязваюць рэзкае зніжэнне кошту «чорнага золата» з празмернасцю сыравіны на рынку. Пастанова краін АПЕК ад 27 лістапада захаваць квоту на здабычу нафты на ўзроўні 30 мільёнаў барэляў у дзень узмацніла абвал коштаў. Тады ж міністр нафты Саудаўскай Аравіі Алі Аль-Наімі заявіў, што арганізацыя павінна абараніць сваю долю на рынку і дапусціць падзенне коштаў для скарачэння здабычы па-за АПЕК.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках