27 лiстапада 2024, Серада, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў: Вайна ў Данбасе скончыцца пасля падзення пуцінскага рэжыму

9
Авакаў: Вайна ў Данбасе скончыцца пасля падзення пуцінскага рэжыму

Ваеўнікоў людзі могуць спляжыць за тыдзень, але трэба, каб Расея спыніла пастаўкі ўзбраення ў Данбас.

Пра гэта міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Так ён пракамэнтаваў загубу двух дзяцей у Вуглегорску праз абстрэл ваеўнікоў.

«А 14:45 да іх у прыватны дом у Вуглегорску з боку Енакіева прыляцелі рэактыўныя набоі ад «градаў», - піша ён. - Хлопчыкі загінулі на месцы, дзяўчынка з ранамі дастаўленая ў лякарню. Жывая.

Вы ішлі на вуліцах, трымалі адзін аднаго за рукі, мелі перад вачыма расстрэл тэрарыстамі валнаваскага аўтобуса. Ішлі і кожны думаў аб тых тысячах загінулых у гэтай вайне, развязанай ваеўнікамі і расейцамі.

Вы ішлі, а ў гэты час яны стралялі ў жылыя кварталы... Аўдзееўка, Краснагораўка, Вуглягорск».

Арсен Авакаў распавёў, што ўздымаў пытанне аб абстрэлах цывільнага насельніцтва ваеўнікамі ў размове з кіраўніком місіі АБСЕ.

«Ён запэўніў мяне, што неадкладна звяжацца з данецкі ваеўнікамі з патрабаваннем спыніць абстрэл, - піша ён. - Так, гэта ўсё так. Але пакуль Расея не пакіне падвозіць смяротныя ракеты і не пакіне ўдзельнічаць у расстрэле Украіны - гэтая вайна не скончыцца. Рэч не ў ваеўніках і сэпаратыстах - іх спляжаць людзі за тыдзень. Пытанне толькі ў тым, каб расейцы пакінулі «гуманітарнымі грузамі» везці смяротныя ракеты ва Украіну.

Гэтая вайна будзе заціхаць і выбухаць, але канец гэтай вайны будзе тады, калі будзе канец пуцінскага рэжыму. Іншага канца не будзе.

Нам выпаў гэты час - час трываць выпрабаванні і гора, час - быць моцнымі. Час не зламацца і прайсці цяжкія часіны. Час выжыць і захаваць чалавечнасць. Час бараніць адзін аднаго. Час ахоўваць далёкі і незнаёмы дом - дзесьці ў Вуглягорску або Мар’інцы - як свой.

Трымайцеся, людзі! І заставайцеся людзьмі - гэта адзіны спосаб перамагчы ліха, што страляе ў нас».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках