27 лiстапада 2024, Серада, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прымус да міру: вынікі аперацыі ў Данецкім аэрапорце

21

Узброеныя Сілы Украіны правялі спецаперацыю з мэтай разблакаваць байцоў-кібаргаў у новым тэрмінале.

Яшчэ адной яе мэтай было забеспячэнне стабільнага калідору да аб'ектаў, якія знаходзяцца ўздоўж узлётнай палосы.

Паспяховая аперацыя дазволіла вывезці ўсіх параненых і забітых з зоны аэрапорта. У выніку аперацыі, напярэдадні ўзгодненай на закрытай нарадзе РНБА, расейскія падраздзяленні і банды тэрарыстаў панеслі страты і адступілі. Аднак поўнамаштабнага наступу сіл АТА на Данецк не было. Украінскія войскі толькі прадэманстравалі, што гвалтоўны варыянт для расейцаў і тэрарыстаў выключаны, і атакі на ўкраінскія пазіцыі варта спыніць. Шмат хто з бандытаў кінуў зброю і тэхніку, адыходзячы пад націскам УСУ. Камандаваў баямі на месцы ў Данецкам аэрапорце непасрэдна начальнік Генеральнага штаба Віктар Мужэнка.

ЛІГАБізнесІнформ падае некаторыя дэталі ўчорашняй аперацыі.

Выйсці з атачэння

"Была пастаўленая задача ўсялякім коштам вывесці байцоў з атачэння ў новым тэрмінале і спыніць наступ сіл тэрарыстаў. Гэтая задача паспяхова выкананая. Мы здолелі разблакаваць раён аэрапорта, спыніць рух бандфармаванняў і стварыць новыя калідоры для дастаўкі боекамплекта і жывой сілы на тэрыторыю аэрапорта", - распавяла дасведчаная крыніца з штаба АТА.

Са слоў суразмоўцы, учора аб шырокамаштабным вызваленні ўкраінскіх тэрыторый у раёне Данецка гаворкі не было. "Мы павінны былі выканаць канкрэтныя задачы. Гэта выканана. Мы прымусілі ворага адступіць на зыходныя пазіцыі і дапамаглі байцам у раёне аэрапорта. Калі спатрэбіцца - зробім гэта яшчэ раз", - дадаў ён, аспрэчыўшы чуткі аб пачатку аперацыі вызвалення Данецка ад тэрарыстаў і расейскіх акупантаў.

Дзякуючы дзеянням УСУ і пры падтрымцы байцоў Правага сектара, а таксама іншых падраздзяленняў, здолелі наблізіцца да пазіцый расейскіх войскаў і выратаваць параненых байцоў у раёне аэрапорта, вывезці целы загінулых. Байцы кіраваградскіх спецвойскаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Данецкага аэрапорта, паведамілі, што сёння наступальных сіл было дастаткова для зачысткі ўсёй тэрыторыі аэрапорта ад супраціўніка. Аднак войска абмежавалася толькі калідорам да новага тэрміналу, знішчыўшы ворага па дарозе, пасля чаго вярнулася на зыходныя пазіцыі.

Суразмоўца ў штабе АТА распавёў, што сітуацыя на тэрыторыі аэрапорта ўвесь час мяняецца. Калідоры, якія здолелі стварыць, увесь час абстрэльваюцца цяжкай артылерыяй супраціўніка. І калі ўчора яны былі бяспечныя, то сёння могуць зноў зачыніцца. Чакаецца, што аперацыя прадоўжыцца.

Як прабіваліся

Вайскоўцы кажуць, што прабіваліся да будынкаў аэрапорта асцярожна, спрабуючы вылічыць раней схаваныя артылерыйскія пазіцыі расейцаў і тэрарыстаў. Дзякуючы разумным дзеянням, кажуць байцы, значных страт падчас прарыву не было, а таксама выпала дэмаскаваць агнявыя пункты ворага. Дзясяткі ўкраінскіх танкаў ды іншай цяжкай тэхнікі прасоўваліся ўглыб аэрапорта пад маскаваным прыкрыццём артылерыі. Відэа пра тое, як наступалі ўкраінскія войскі ў рамках аперацыі "прымус да міру", апублікавалі журналісты і дарадца прэзідэнта Юрый Бірукоў.

У камэнтары да відэа дарадца прэзідэнта напісаў: "Пакуль мы дапамагалі стабілізаваць стан 3-х цяжкіх, міма прапаўзла яшчэ адна групка нашых сяброў. І як пачалі там прасаваць... Мы не бачылі, але якасна чулі. А потым сэпар-радыё выдала рохканне пра 64 "200-х". Ох, не трэба было нас чапаць, ох, не трэба было".

Калега Бірукова, валанцёрка Таццяна Рычкова, якая таксама знаходзіцца каля Данецкага аэрапорта, паведаміла: "Дзякуючы пісьменнаму кіраванню камбрыга, гетмана АТА і прадстаўніка камандавання ПДВ, была паспяхова праведзена аперацыя знішчэння сіл супраціўніка".

Пры магутнай падтрымцы артылерыі, паведаміла яна, быў знішчаны танк супраціўніка і накрытыя пазіцыі ваеўнікоў. Тэрарысты таксама панеслі велізарныя страты ў пяхоце. Са слоў Рычковай, ваеўнікі "адмаўляюцца ісці на падмацаванне ў ДАП".

"Замірэнне парушанае з іхнага боку. Пажар тушыцца. Сітуацыя цяжкая, трымаемся", - дадала валанцёрка. Паводле ейных слоў, здалелі вывезці 20 параненых і трох загінулых жаўнераў з аэрапорта. "Адбілі ў сэпараў частку тэрыторыі. Наўскідалі. Цяпер аціхла", - адзначыла яна.

У той жа час расейскія войскі і тэрарысты ўвесь дзень правакавалі УСУ нанесці ўдар непасрэдна па жылых масівах Данецка - артылерыя ворага вяла агонь проста з глыбіні жылых раёнаў. Адказаць на дзеянні ваеўнікоў і здушыць ворага коштам сотняў ахвяр сярод цывільнага насельніцтва войска не магло.

У штабе ато адзначылі, што аперацыя ў Данецкім аэрапорце не закончаная і будзе працягнутая ў сувязі з пагрозай для байцоў-кібаргаў з боку расейскіх войскаў. Вайскоўцы кажуць, што цалкам задача дэблакавання аэрапорта не выкананая, бо дагэтуль дзейнічаюць артылерыйскія пазіцыі ворага ў раёне Спартака, дзе створаны ўмацаваны раён расейцаў. Мяркуючы з настрою вайскоўцаў, аперацыя будзе прадоўжана датуль, пакуль пазіцыі тэрарыстаў у гэтым месцы не зраўняюць з зямлёй.

На іншых кірунках

Уздоўж усёй лініі размежавання ў Данбасе ўчора вяліся баі. Сілы УСУ нанеслі па агрэсару ўдары, закліканыя спыніць эскалацыю баявых дзеянняў з боку ваеўнікоў і расейскіх падраздзяленняў, што актывізаваліся апошнімі днямі. Ключавую ролю ў здушэнні варожых нападаў адыгралі ўкраінскія дэсантнікі і артылерысты. Карэспандэнт СМІ пагутарыў з байцамі з розных сэктараў. Вайскоўцы паведамілі, што вораг "баязліва пакінуў пазіцыі" у раёне Дакучаеўска. Падобныя настроі заўважаныя сярод расейскіх войскаў і тэрарыстаў і на іншых кірунках. Разам з тым расейцы працягваюць беспаспяховыя спробы атачыць сілы АТА ля Дэбальцава.

Канчатковая і дакладная колькасць загінулых і параненых з абедзвюх старон за 17 студзеня невядомая. Але паведамляецца аб масавым знішчэнні да дзвюх сотняў акупантаў, а таксама расейскіх танкавых калон і артылерыйскіх пунктаў.

Пазіцыі сіл АТА на лініі размежавання ўзмацняюцца. Перасўванне ўкраінскіх войскаў і сцягванне дадатковых сіл для ворага не з'яўляецца сакрэтам. Як мяркуецца, менавіта з мэтай прымусіць украінскае камандаванне адмовіцца ад узмацнення лініі размежавання, расейцы высунулі на мяжу з Украінай новыя падраздзяленні ў складзе некалькіх батальённа-тактычных груп.

Напэўна, бліжэйшымі днямі расейска-ўкраінская вайна зноў пяройдзе ў актыўную фазу ўздоўж усёй лініі размежавання. Безупынныя правакацыі з боку Расеі і тэрарыстаў не пакідаюць сумневаў, што "вясновы сцэнар" пачынаецца датэрмінова. Калі перамовы ў Астане і адбудуцца, то Крэмль мерыцца ўдзельнічаць у іх з пазіцыі моцы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках