26 лiстапада 2024, aўторак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Адпрацуй 20 гадоў - потым звяртайся за пенсіяй

257
Лукашэнка: Адпрацуй 20 гадоў - потым звяртайся за пенсіяй

Дыктатар прапануе зноў павялічыць стаж для прызначэння працоўных пенсій.

Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасці далейшага павелічэння мінімальнага працоўнага стажу для прызначэння працоўных пенсій.

Пра гэта ён заявіў на нарадзе, дзе абмяркоўваліся меры што да ўключэння ў працоўную дзейнасць непрацуючых грамадзян, паведамляе БелТА.

У гэтым кірунку, як адзначыў дыктатар, у краіне ўжо прыняты шэраг пастаноў. «Па-першае, павялічаны мінімальны працоўны стаж для прызначэння працоўных пенсій з 10 да 15 гадоў. Мы прынялі гэтую пастанову. І мы дамовіліся аб тым, што гэта - першы крок. Магчыма, і не 15, а 20 гадоў. Адпрацуй - потым звяртайся за пенсіяй. Але пакуль - 15 гадоў», - сказаў Лукашэнка.

Акрамя таго, на 5 гадоў падвышаны ўзрост для звароту за мінімальнай сацыяльнай пенсіяй пры адсутнасці патрэбнага стажу працы. «Паглядзім у будучыні, можа, і тут дадаткова зробім пэўныя крокі. Гэта дазволіць адсунуць прызначэнне пенсіі тым, хто за жыццё ніякага ўкладу ў эканоміку не ўнёс. Хай гэтая сацыяльная пенсія і невялікая, але калі паглядзець агулам, то гэта мільярды рублёў, а ў гадавым вымярэнні, можа, і трыльёны», - заўважыў беларускі дыктатар.

Лукашэнка ўважае за правільную прынятую пастанову пра ўзмацненне ўплыву працягласці працоўнага стажу на памер прызначанай пенсіі.

Агулам Лукашэнка запатрабаваў развязаць праблемы эфектыўнай працоўнай занятасці, не адкладваючы гэтыя пытанні ў доўгую скрыню. На гэта, прынамсі, накіраваны праект адпаведнага дэкрэта.

Ён нагадаў, што ў кастрычніку мінулага года даручаў ураду сумесна з яго адміністрацыяй распрацаваць канкрэтныя меры што да ўключэння ў працоўную дзейнасць непрацуючых грамадзян і спынення раздачы дзяржаўных дабротаў так званым «лайдакам». У гэтым кірунку ўжо прыняты шэраг пастаноў у частцы павелічэння мінімальнага працоўнага стажу для прызначэння працоўных пенсій, павышэння ўзросту для звароту за мінімальнай сацыяльнай пенсіяй пры адсутнасці патрэбнага стажу працы. Узмоцнены таксама ўплыў працягласці працоўнага стажу на памер прызначанай пенсіі.

«Але ўсе гэтыя меры калі і здольныя зрабіць станоўчы ўплыў на колькасць працоўных рэсурсаў, то толькі ў аддаленай перспектыве. А нам неабходна развязваць праблемы эфектыўнай працоўнай занятасці не адкладаючы ў доўгую скрыню», - заявіў Лукашэнка.

Паводле яго звестак, каля 500 тысяч працаздольных грамадзян у Беларусі афіцыйна нідзе не працуюць, не плацяць падаткі, але пры гэтым карыстаюцца сацыяльнымі выгодамі, якія прадстаўляюцца дзяржавай: бясплатнай медыцынай і адукацыяй, субсідаванымі тарыфамі на ЖКГ і транспарт і г.д.

«Таму дзяржава мае права з іх запытацца: за чый кошт вы, спадары, будзеце жыць? Гэтыя людзі павінны працаваць, плаціць падаткі і жыць за свой кошт. Сацыяльнага ўтрыманства быць не павінна», - падкрэсліў ён. У той жа час ён адзначыў, што дзяржава будзе аказваць дапамогу тым, хто з аб'ектыўных прычын не можа гэтага рабіць, напрыклад інвалідам.

Нагадаем, чыноўнікі на працягу апошніх месяцаў прыдумлялі ўсё больш вытанчаныя метады ў «вытрасанні» грошай з утрыманцаў. Прапаноўвалася іх саджаць, пазбавіць бясплатнай медыцыны і адукацыі, увесці падатак у памеры $1000 у год. Гэтыя новаўвядзенні закрануць усіх паўналетніх грамадзян Беларусі, якія не плацяць у казну на працягу паўгода.

Напісаць каментар 257

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках