Прэм'ер Францыі: У краіне захоўваецца пагроза тэрактаў
- 12.01.2015, 12:10
- 6,327
Прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс заявіў, што небяспека тэрактаў у краіне дагэтуль існуе.
Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на Agence France-Presse.
«Небяспека тэрактаў у Францыі захоўваецца. Пераслед тэрарыстаў працягваецца», - заявіў Мануэль Вальс.
Акрамя таго, раней ён заявіў, што ўважае, што тэрарыст, які напаў на кашэрную краму дзейнічаў з саўдзельнікам.
Нагадаем, 10 студзеня падчас захопу закладнікаў у кашэрнай краме ў Порт-дэ-Венсен загінулі чатыры чалавекі.
7 студзеня тэрарысты ўварваліся ў будынак, дзе размяшчаецца рэдакцыя Charlie Hebdo ў 11-й акрузе Парыжу, і адкрылі агонь па людзях, што знаходзіліся там. У выніку загінулі 12 чалавек.
Нападнікам братам Саіду і Шэрыф Куашы ўдалося схавацца з месца здарэння на аўтамабілі. 10 студзеня яны былі знішчаныя падчас спецаперацыі паліцыі.