Завод БАТЭ перайшоў на «чатырохдзёнку»
32- 20.03.2014, 15:59
- 48,541
Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання перайшоў на чатырохдзённы працоўны тыдзень.
З усіх канцоў краіны прыходзяць весткі аб пераводзе работнікаў прамысловых прадпрыемстваў на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Такая інфармацыя паступала з Менскага аўтамабільнага завода і «Гарызонта», з «Брэсцкага піва», а таксама з Аршанскага мясакансервавага камбіната, піша ex-press.by.
У сакавіку перайшоў на чатырохдзённы працоўны тыдзень і Барысаўскі завод аўтатрактарнага абсталявання - галаўное прадпрыемства холдынгу «Аўтакампаненты». На заводзе БАТЭ пачалася «аптымізацыя» колькасці, так элегантна называюць тут скарачэнні.
На барысаўскім заводзе «Экран», таксама ўваходзіць у холдынг «Аўтакампаненты», працаваць чатыры дні на тыдзень сталі яшчэ ў лютым.