27 лiстапада 2024, Серада, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Вайда: Толькі арганізацыя са шматтысячным войскам прымусіць дыктатараў прыслухацца (Відэа)

10
Анджэй Вайда: Толькі арганізацыя са шматтысячным войскам прымусіць дыктатараў прыслухацца (Відэа)

Сусветна вядомы польскі рэжысёр падтрымаў беларускіх палітвязняў.

Анджэй Вайда наведаў рэдакцыю парталу charter97.org у Варшаве і сустрэўся з былымі палітычнымі вязнямі - лідарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым, галоўным рэдактарам charter97.org Наталляй Радзінай, Змітром Бандарэнкам, Аляксандрам Атрошчанкавым, Уладзімірам Кобецам, Яўгенам Афнагелем і беларускімі студэнтамі.

Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны. Анджэй Вайда распавёў, як здымаў свае знакамітыя карціны, пра жыццё ў камуністычнай Польшчы і барацьбу за свабоду.

Беларусы распавялі рэжысёру пра тое, што перажылі самі, і тое, у якіх умовах знаходзяцца сёння вязні сумлення.

Рэжысёр выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі і пажадаў хутчэйшага вызвалення беларускіх палітвязняў:

- Што б я хацеў сказаць палітвязням? Перш за ўсё, я б пажадаў ім як мага хутчэй выйсці на свабоду. Каб здзейснілася якое-небудзь дзеянне (я не ведаю якое, таму што, калі б ведаў, сам бы ў гэтым удзельнічаў), акрамя таго, што вы робіце - і апазіцыя, і эмігранты. Як можна паўплываць на сітуацыю ў Беларусі? У нас у Польшчы ніколі не было такой сітуацыі. Ну, можа быць, пры Гамулку, які кіраваў, як дыктатар, але ўсё роўна гэта было зусім іншае, пазней стала лягчэй.

Калі б была нейкая міжнародная арганізацыя, у якую можна было б звярнуцца і якая мела б нейкія рычагі ўплыву... Вы разумееце, што гэтая арганізацыя павінна была б мець шматтысячнае войска, і тады б усе прыслухаліся. Падобная сітуацыя была, калі Амерыка ўдзельнічала ў вырашэнні нашага пытання, але цяпер ЗША займаюцца сабой, у іх свае праблемы. У французаў таксама свае клопаты, усюды з'яўляюцца вельмі правыя рухі, складана знайсці агульную мову.

З іншага боку, у турмах сядзела шмат нашых апазіцыянераў - і мужчын, і жанчын. Яны сядзелі па некалькі разоў, але сітуацыя была іншая, таму што ўвесь час змянялася палітычная канфігурацыя. Паколькі польскі ўрад не хацеў дэманстратыўна трымаць апазіцыянераў у турмах, то палітвязні перыядычна выходзілі. Але на жаль, у мяне няма адказу на пытанне, што трэба рабіць, як ім дапамагчы.

Анджэй Вайда дадаў, што пры любой магчымасці ён кажа пра неабходнасць вызвалення Беларусі ад дыктатуры і выступае ў падтрымку беларускіх вязняў сумлення. Ён ведае адно - Беларусь абавязкова стане вольнай.

Анджэй Вайда - сусветна вядомы польскі рэжысёр. Аўтар фільмаў «Канал», «Попел і дыямент», «Усе на продаж», «Пілат і іншыя», «Чалавек з мармуру», «Чалавек з жалеза», «Без анестэзіі», «Паненкі з Вілько», «Дантан», «Бесы», «Пан Тадэвуш», «Катынь», «Валенса: чалавек з надзеі» і іншых.

Больш падрабязны матэрыял аб сустрэчы з Анджэем Вайдай чытайце на нашым сайце пазней.

Падчас размовы
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках