6 лiстапада 2024, Серада, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дата новых перамоў у Менску невядомая

2
Дата новых перамоў у Менску невядомая

Дата новых перамоў кантактнай групы ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе пакуль не вызначаная, вядуцца дадатковыя кансультацыі.

Пра гэта, як паведамляе РІА "Новости", заявіў 25 снежня журналістам "кіраўнік" самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігар Платніцкі.

"Дата наступных перамоў яшчэ да канца не вызначаная, з гэтай нагоды зараз ідуць яшчэ дадатковыя перамовы", - сказаў ён.

22 снежня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што лідары Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі дамовіліся аб правядзенні сустрэч кантактнай групы ў Менску 24 і 26 снежня. Першая сустрэча адбылася ў Менску ў сераду. Дата наступнай сустрэчы пакуль невядомая. Дыпламатычныя крыніцы заявілі, што ўдзельнікі сустрэчы пакінулі беларускую сталіцу, а новая сустрэча наўрад ці пройдзе 26 снежня.

У перамовах у Менску 24 снежня, нагадаем, удзельнічалі афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ у пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні і былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, амбасадар Расеі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў і прадстаўнікі сепаратыстаў з так званых Луганскай і Данецкай народных рэспублік - Уладзіслаў Дэйнега і Дзяніс Пушылін.

Напярэдадні Адэльхейд Тальявіні паведамляла, што на сустрэчы ў Менску плануецца абмеркаваць чатыры блокі пытанняў: спыненне агню ўсімі бакамі, адвод усімі бакамі цяжкай тэхнікі, абмен палонных "усіх на ўсіх", дастаўкі гуманітарных грузаў на падкантрольныя баевікам тэрыторыі для прадухілення гуманітарнай катастрофы.

Паводле звестак прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта, суразмоўцы "пагадзіліся з неабходнасцю выконваць усе пункты менскіх дамоўленасцей, сярод якіх пытанні спынення агню, выхаду на лінію размежавання, якая замацаваная ў мемарандуме ад 19 верасня, адводу войскаў і цяжкага ўзбраення, а таксама хутчэйшага вызвалення ўсіх закладнікаў".

Ці адбудзецца пасяджэнне кантактнай групы ў Менску 26 снежня, пакуль невядома. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, інфармацыю пра далейшы фармат работы кантактная група распаўсюдзіць пазней.

Фота з архіву

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках