27 лiстапада 2024, Серада, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада скасавала пазаблокавы статус Украіны (Відэа, онлайн)

6

За скасаванне пазаблокавай Украіны прагаласавалі 303 дэпутаты.

На разгляд было вынесена чатыры законапраекты. Рада падтрымала законапраект прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Характэрна, што тры з праектаў закона пасля скасавання пазаблокавага статусу меркавалі стратэгічную перспектыву сяброўства ў NАТO. Законапраект Пятра Парашэнкі не ўтрымоўваў згадак аб уваходжанні ў NАТO пасля скасавання пазаблокавага статусу, піша zn.ua.

Раней паведамлялася, што Вярхоўная Рада адмовілася пашырыць паўнамоцтвы сакратара РНБА. «За» прагаласавалі ўсяго 223 народных дэпутатаў пры мінімальна неабходных 226 галасах.

Падчас абмеркавання законапраекта народныя дэпутаты заяўлялі, што шэраг палажэнняў законапраекта супярэчаць Канстытуцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках