Дональд Туск: Санкцыі супраць РФ пачынаюць прыносіць вынік
3- 22.12.2014, 16:10
- 22,681
Дзякуючы санкцыям танальнасць стасункаў паміж ЕЗ і Расеяй пачала мяняцца.
Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск, паведамляе ZN.ua.
"Гэта дае вынікі. Танальнасць стасункаў з Расеяй, стасункаў ЕЗ з Расеяй пачала мяняцца. На мой погляд, гэта адбылося галоўным чынам дзякуючы санкцыям. Яны (санкцыі) пачалі прыносіць вынікі", - адзначыў ён.
Кіраўнік Еўрапейскай рады адзначыў, што ўсе краіны ЕЗ павінны аддаваць сабе справаздачу ў тым, што санкцыі ўдараюць таксама па іх.
"Калі ёсць жаданне схіліць Расею да пэўных дзеянняў пры дапамозе санкцый, гэта звязана з ахвярамі. Я думаю, што гэтыя ахвяры не могуць быць празмернымі, яны не павінны перавышаць магчымасці Еўропы, аднак мы павінны нагадаць Расеі, што нельга сябе так паводзіць", - сказаў Туск.