28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg ацаніў прыбыткі «сяброў Пуціна»

4
Bloomberg ацаніў прыбыткі «сяброў Пуціна»

Кампаніі, звязаныя з Аркадзем Ротэнбергам і Генадзем Цімчанкам, атрымалі з сакавіка 2014 г. дзяржкантракты на $8,1 млрд.

Пра гэта паведамляе Bloomberg, які азнаёміўся з адпаведнымі дакументамі, піша РБК.

Паказаная сума, атрыманая кампаніямі Аркадзя Ротэнберга і Генадзя Цімчанкі, якіх агенцтва называе «сябрамі Пуціна», на 12% большая, чым яны атрымалі за ўвесь 2013. Агенцтва таксама адзначае, што сума гэтых кантрактаў перавышае пятую частку дзяржзаказу за першыя 9 месяцаў 2014 года.

Інфармацыю аб кантрактах Bloomberg сабраў, вывучыўшы дакументы на партале дзяржзакупак, базу СПАРК і сайты кампаній. На думку агенцтва, гэтыя звесткі сведчаць аб тым, што блізкія да Уладзіміра Пуціна бізнэсоўцы карыстаюцца перавагай пры размеркаванні дзяржкантракту.

Bloomberg прыводзіць меркаванне аднаго з расейскіх мільярдэраў, які сцвярджае, што Цімчанка і Ротэнберг манапалізавалі рынак дзяржзакупак. Суразмоўца агенцтва размаўляў на ўмовах ананімнасці, каб не ставіць пад пагрозу шанцы яго кампаній на перамогу ў конкурсах што да дзяржзаказаў.

Паводле звестак Bloomberg, кампаніі Цімчанкі і Ротэнберга атрымаюць большую частку падраду на будаўніцтва газаправода «Сіла Сібіры» коштам 770 млрд руб. У «Газпроме» адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю агенцтву.

У якасці яшчэ аднаго прыкладу Bloomberg прыводзіць кантракт РЖД на 134 млрд руб. з кансорцыумам, у якім удзельнічае СК «Мост» Цімчанка. Паколькі падрабязнасцяў аб размеркаванні работ або прыбыткаў у агенцтва няма, яно не стала ўключаць яго ў ацэнку дзяржкантрактаў, выйграных кампаніямі Ротэнберга і Цімчанкі.

У рэйтынгу часопіса Forbes «Каралі дзяржзаказу - 2014» Аркадзь Ротэнберг займае першае месца. Паводле звестак выдання, у 2013 годзе звязаныя з ім кампаніі атрымалі дзяржкантракты на суму 184 млрд руб. Генадзь Цімчанка займае трэцяе месца з 41 млрд руб.

У кастрычніку Аркадзь Ротэнберг распавёў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу», што сяброўства з Пуціным не ўплывае на яго бізнэс. Прадстаўнік бізнэсмэна заявіў Bloomberg, што яму няма чаго дадаць да гэтага інтэрв'ю.

Антон Курэвін, афіцыйны прадстаўнік інвестыцыйнай групы Volga Group, якая кіруе актывамі Генадзя Цімчанкі, заявіў агенцтву, што ўсе кантракты былі атрыманыя сумленна ў канкурэнтнай барацьбе.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў раней распавядаў, што ўсе дзяржкантракты разыгрываюцца на конкурсах, а не аддаюцца каму-небудзь паводле нечага загаду, адзначае Bloomberg.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках