Міхаіл Жызнеўскі будзе ўзнагароджаны ордэнам Героя Нябеснай сотні
9- 22.11.2014, 12:15
- 17,507
Загінулы 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага беларуc будзе ўзнагароджаны ордэнам Героя Нябеснай сотні.
21 лістапада, у гадавіну пачатку Еўрамайдану, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ аб прысваенні загінулым удзельнікам пратэстаў падчас Еўрамайдану звання Героя Украіны. Цырымонія прайшла на сустрэчы з сем'ямі забітых актывістаў. Пры гэтым, як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, Парашэнка ўдакладніў, што згодна з заканадаўствам гэта званне нельга прысвоіць тром загінулым замежнікам, таму яны будуць узнагароджаныя ордэнамі Героя Нябеснай сотні, піша БелаПАН.
Раней рыхтаваліся дакументы на ўзнагароджанне Міхаіла Жызнеўскага пасмяротна ордэнам Свабоды, які з'яўляецца вышэйшай узнагародай для не грамадзян Украіны.