27 лiстапада 2024, Серада, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста з Гародні трэці раз за год выклікаюць у міліцыю

2
Журналіста з Гародні трэці раз за год выклікаюць у міліцыю

Працягваецца ціск на незалежных журналістаў у Беларусі.

Гарадзенскага журналіста-фрылансёра Андрэя Мялешку выклікаюць у Ленінскі РАУС для дачы тлумачэнняў. З ягоных слоў, справа тычыцца інтэрв'ю, якое было размешчана на старонках «Радыё Рацыя» яшчэ ў кастрычніку.

- Еду цяпер даваць тлумачэнні ў міліцыю, патэлефанавалі і папрасілі, каб я пад'ехаў. Наконт інтэрв'ю на «Радыё Рацыя» з прафесарам чарапіцы, які мне давай інтэрв'ю месяц таму, - заявіў Андрэй Мялешка.

Гэта ўжо трэцяя спроба за год прыцягнення журналіста да адказнасці за працу без акрэдытацыі на замежныя СМІ. Андрэя Мялешку ўжо двойчы штрафавалі за яго прафесійную дзейнасць.

Міжнародныя журналісцкія арганізацыі заклікаюць улады Беларусі скасаваць анахранічны парадак акрэдытацыі, які парушае права на доступ да інфармацыі. Прадстаўнік АБСЕ ў свабодзе СМІ Дуня Міятавіч падчас свайго афіцыйнага візіту ў Менск у верасні таксама акцэнтавала ўвагу на гэтым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках