26 лiстапада 2024, aўторак, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінімальны працоўны стаж хочуць павялічыць да 15 гадоў

94
Мінімальны працоўны стаж хочуць павялічыць да 15 гадоў

Праект адпаведнага нарматыўнага акту падрыхтаваны ўрадам.

У ім прадугледжаны шэраг мер для максімальна магчымага прыцягнення да працы грамадзян, што ўхіляюцца ад працы, а таксама для стварэння дадатковых стымулаў да добрасумленнай працы. Пра гэта кіраўніку 20 кастрычніка далажыў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік на нарадзе ў пытаннях занятасці і міграцыі ў краіне.

У прыватнасці, прапануецца павялічыць мінімальны працоўны стаж з выплатай абавязковых страхавых узносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для прызначэння працоўных пенсій з 10 да 15 гадоў. Пры разліку пенсій прапануецца браць за аснову апошнія 20 гадоў стажу. Пры адсутнасці патрабаванага агульнага і страхавога стажу працы - павысіць узрост для звароту за сацыяльнай пенсіяй на пяць гадоў: да 60 гадоў для жанчын і 65 гадоў для мужчын, а магчыма, і ўсталяваць аднолькавы парог узросту ў 65 гадоў.

Са слоў Анатоля Тозіка, для тых, хто не плаціць падаходны падатак і адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны, варта было б вызначыць пералік мінімальнай дапамогі, якую ён можа атрымаць бясплатна ў дзяржавы.

Урад прапаноўвае ўзмацніць уплыў працяглага працоўнага стажу на суму прызначанай пенсіі, у першую чаргу для нізкааплатных катэгорый работнікаў.

На думку віцэ-прэм'ера, каб насельніцтва лепш працавала, неабходна стварыць эканамічныя стымулы, скарэктаваць сацыяльную палітыку і ўдакладніць дзяржаўныя сацыяльныя стандарты, перагледзець нормы працы. Анатоль Тозік мяркуе, што рэалізацыя гэтых мер дазволіла б павысіць намінальную заработную плату ў краіне, выраўнаваць яе паказчык з сумежнымі краінамі.

У краіне пачалася работа ў забеспячэнню неабходнай мабільнасці рабочай сілы. У сувязі з гэтым урад мяркуе мэтазгодным працягнуць скарачэнне будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай і павелічэнне будаўніцтва даступнага коштам арэнднага жылля з адпаведнай падтрымкай шматдзетных сем'яў і іншых катэгорый, якія ў гэтым маюць патрэбу.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках