27 лiстапада 2024, Серада, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касацыйную скаргу Парфянкова разгледзяць 28 студзеня

1
Касацыйную скаргу Парфянкова разгледзяць 28 студзеня

Разгляд скаргі адбудзецца ў Менскім гарадскім судзе.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла грамадская актывістка Вольга Нікалайчык.

«28 студзеня, у 10 раніцы, у Менскім гарадскім судзе будзе разглядацца касацыйная скарга па справе Васіля Парфянкова. І нават калі яго не прывязуць, мы павінны там быць, каб хоць неяк падтрымаць Васіля», - сказала актывістка.

Нагадаем, 5 снежня Першамайскі суд Менска прысудзіў Парфянкова да 1 году калоніі строгага рэжыму за «парушэнне правілаў прафілактычнага нагляду», які быў накладзены на актывіста ў пачатку года. Зараз палітвязень знаходзіцца ў Жодзінскай турме, а з лютага працягне адбываць тэрмін у калоніі №9 у Горках.

У 2011 годзе Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года. Праз некалькі месяцаў ён выйшаў на волю па амністыі. А ў пачатку 2012 года, пасля затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі, за актывістам апазіцыі ўстанавілі прэвентыўны нагляд.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках