28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка вызваліў «Беларуськалій» ад выплат пошлін

72
Лукашэнка вызваліў «Беларуськалій» ад выплат пошлін

Да канца 2013 года ў Беларусі будуць устаноўленыя нулявыя стаўкі вывазных мытных пошлін на калійныя ўгнаенні.

Такое палажэнне замацаванае ўказам Лукашэнкі N400 «Аб устанаўленні стаўкі вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні і ўнясенні дапаўненняў і змянення ва ўказы прэзідэнта Беларусі ад 3 кастрычніка 2011 года N442 і ад 17 студзеня 2012 года N37», паведамляе «Інтэрфакс».

«Для забеспячэння стабільнай работы ААТ «Беларуськалій» прадугледжанае ўстанаўленне з 1 верасня 2013 года да 31 снежня 2013 года нулявой стаўкі вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні», - гаворыцца ва ўказе.

«Беларуськалій» таксама атрымаў адтэрміноўку па выплаце ў рэспубліканскі бюджэт разавага плацяжу за права карыстання нетрамі (Петрыкаўскае радовішча) да 31 снежня 2014 года.

Акрамя таго, указам прадугледжанае стварэнне новай кампаніі па экспарту калійных угнаенняў.

«У мэтах рэалізацыі калійных угнаенняў прадугледжаная рэгістрацыя новай гандлёвай кампаніі з аналагічным ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» назвай, але ў іншай прававой форме - ААТ «Беларуская калійная кампанія», - гаворыцца ў дакуменце. Там адзначаецца, што на ААТ «Беларуская калійная кампанія» будзе ўскладзеная каардынацыя ўсіх экспартных паставак беларускіх калійных угнаенняў.

Новая кампанія будзе надзеленая выключным правам знешняга гандлю ў частцы экспарту мінеральных або хімічных калійных угнаенняў. Акрамя таго, на яе будуць распаўсюджвацца нормы ўказу Лукашэнкі N399 ад 25 жніўня 2005 года «Аб удасканаленні экспарту калійных угнаенняў» і іншыя нарматыўныя прававыя акты , якія рэгулююць дзейнасць ЗАТ «БКК».

«Гэта дазволіць захаваць за Беларуссю добра вядомы на сусветным рынку брэнд, зэканоміць час і рэсурсы для арганізацыі ўласнага трэйдара і ў поўнай меры скарыстацца напрацоўкамі ЗАТ«БКК» у частцы наладжаных кантактаў са спажыўцамі і збытавых каналаў», - адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Там дадалі, што аснову кадраў складуць беларускія спецыялісты ЗАТ «БКК». Генеральны дырэктар створанай структуры будзе, у парадку выключэння, сумяшчаць гэтую пасаду з выкананнем абавязкаў генеральнага дырэктара ЗАТ «БКК».

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках