27 лiстапада 2024, Серада, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск шантажуе Маскву транзітам нафты

226
Менск шантажуе Маскву транзітам нафты

Беларусь пагражае спыніць транзіт расейскай нафты ў Еўропу.

Пра гэта заявіў палітолаг Сяргей Мусіенка, які ў кулуарах лічыцца асабістым дарадцам Лукашэнкі. Ён сказаў, што транзіт расейскай нафты ў Еўропу праз нафтаправод «Дружба», які праходзіць па тэрыторыі Беларусі можа быць спынены, піша «Московский комсомолец». Заява Мусіенкі стала адказам на паведамленне «Транснефти» аб тым, што ў верасні ў Беларусь будзе пастаўлена на 400 тысяч тон нафты менш, чым планавалася. Расейскія эксперты лічаць пагрозы беларускага боку пустымі: у Масквы ёсць магчымасць абыйсціся і без «Дружбы».

Заяву пра скарачэнне імпарту «чорнага золата» ў Беларусь «Транснефть» зрабіла пасля таго, як у Менску быў арыштаваны кіраўнік «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер. Віцэ -прэзідэнт «Транснефти» Міхаіл Баркоў аргументаваў скарачэнне паставак тым, што стан нафтаправода «Дружба» прыйшоў у непрыдатнасць.

Беларускі бок паспяшаўся даць адпор расейскаму. Па словах Сяргея Мусіенкі, калі нафтаправод «Дружба» прыйшоў у непрыдатнасць, то трэба не скарачаць пастаўкі на 400 тысяч тон, трэба цалкам спыніць працу нафтаправода. А гэта значыць, што расейская нафта не патрапіць і ў Еўропу.

«Мы і думкі не можам дапусціць, што Баркоў кажа няпраўду (пра тое, што «Дружба» прыйшла ў непрыдатнасць). Нам зараз прыйдзецца старанна правяраць свой участак трубы. А значыць, у бліжэйшы час мы будзем вымушаныя цалкам спыніць транзіт расейскай нафты на захад для праверкі. Увесь транзіт можа ўстаць», - падкрэсліў Сяргей Мусіенка.

Прапускная здольнасць «Дружбы» ў краіны далёкага замежжа складае 66,5 млн тон нафты, заявіў старшы аналітык кампаніі «Капиталъ» Віктар Маркаў. Па дадзеных Цэнтральнага дыспетчарскага ўпраўлення ТЭК, у жніўні праз «Дружбу» ў Еўропу было накіравана 43 млн тон нашага «чорнага золата», гэта значыць каля 25 % усяго аб'ёму экспарту расейскай нафты (16,256 млн тон). У год Расея накіроўвае на знешнія рынкі праз Беларусь 51,6 млн тон.

«Мы можам абысціся без «Дружбы», але выдаткі ўсё ж такі будуць. Хоць з боку Беларусі пагрозы перакрыць нафтаправод пустыя, яны гэтага не зробяць. Але калі ўсё ж і зробяць, мы зможам накіроўваць нашу нафту ў Еўропу іншымі шляхамі. У нас ёсць іншыя нафтаправоды. Напрыклад, БТС або нафтавы тэрмінал у Фінскім заліве», - пракаментаваў Віктар Маркаў.

Нагадаем, прапускная здольнасць БТС каля 50 млн тон нафты ў год, аднак труба будавалася з істотным рэзервам, паказваюць эксперты. Да таго ж у Беларусі не атрымаецца проста ўзяць і прыкруціць вентыль, заяўляюць аналітыкі. Калі яны і збяруцца выконваць сваю пагрозу, то больш выгадна гэта рабіць паступова. Але тады Масква зможа без праблем павялічваць нагрузку на іншыя расейскія нафтаправоды.

Напісаць каментар 226

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках