27 лiстапада 2024, Серада, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўная царква падтрымала еўраінтэграцыю Украіны

26
Праваслаўная царква падтрымала еўраінтэграцыю Украіны

Кіраўнікі цэркваў і рэлігійных арганізацый Украіны падтрымалі еўрапейскі выбар краіны.

Пра гэта гаворыцца ў іх сумеснай заяве, апублікаванай на сайце грамадскай арганізацыі «Інстытут рэлігійнай свабоды».

Яе аўтары падкрэсліваюць, што ўкраінскі народ «з даўніх часоў быў часткай еўрапейскай цывілізацыйнай прасторы» і што будучыня Украіны «натуральна абумоўленая гістарычнымі каранямі - быць незалежнай дзяржавай у асяроддзі свабодных еўрапейскіх народаў». «Перакананыя, што гэты выбар не з'яўляецца і не можа лічыцца супрацьпастаўленнем Украіны нашаму гістарычным суседу - Расеі. Бо яе дзяржаўнасць, гісторыя і культура таксама цесна звязаныя з Еўропай», - гаворыцца ў заяве.

Рэлігійныя дзеячы паведамляюць, што будуць маліцца за тое, «каб Усявышні даў мудрасць і кіраўнікам, і ўсяму народу, і дапамог зрабіць правільны выбар», піша Lenta.ru.

Гэты дакумент, у прыватнасці, падпісалі кіраўнік кананічнай Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) мітрапаліт Уладзімір, кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы Святаслаў, кіраўнік УПЦ Кіеўскага патрыярхату Філарэт, а таксама галоўны рабін Кіева і Украіны Якаў Доў Блайх і старшыня Духоўнага ўпраўлення мусульман Украіны муфтый Ахмед Тамім.

Афіцыйны Кіеў мае намер заключыць пагадненне аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з ЕЗ у лістападзе 2013 года, на саміце «Усходняга партнёрства» (інтэграцыйнай праграмы ЕЗ для краін былога СССР) у Вільні. 18 верасня 236-старонкавы праект пагаднення ўхваліў урад краіны.

Расея актыўна крытыкуе планы ўкраінскіх уладаў, прапаноўваючы Кіеву стаць паўнапраўным членам Мытнага саюза. У цяперашні час Украіна мае ў гэтым эканамічным аб'яднанні толькі статус назіральніка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках