28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на бензін выраслі ў сярэднім на 5%

86
Кошты на бензін выраслі ў сярэднім на 5%

З 3 верасня 2013 года змяняюцца кошты на нафтапрадукты.

Канцэрнам «Белнафтахім» зацверджаныя новыя адпускныя і рознічныя кошты на нафтапрадукты. Рознічныя кошты на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 5 адсоткаў.

Цяпер бензін аўтамабільны неэтыляваны Нармаль-80, бензін неэтыляваны АІ-80-К3 (АІ-80-К4, АІ-80-К5) будуць каштаваць 7400 беларускіх рублёў з ПДВ за літр, бензін аўтамабільны АІ-92-К3 - 7700 рублёў; бензін аўтамабільны АІ-92-К5, бензін неэтыляваны АІ-92-К5-Еўра - 7800 рублёў; бензін аўтамабільны АІ-95-К5, бензін неэтыляваны АІ-95-К5-Еўра - 8300 рублёў; паліва дызельнае ДТ-Л-К4, гатунак С, паліва дызельнае ДТ-З-К4, гатунак F - 8500 рублёў; паліва дызельнае ДТ-Л-К5, гатунак С, паліва дызельнае ДТ-З-К5, гатунак F - 8700 рублёў; паліва дызельнае ДТ-З-К5 клас 2 - 9800 рублёў; паліва дызельнае ДТ-Л-К4, гатунак с з прысадкай FP-4000, паліва дызельнае ДТ-З-К4, гатунак F з прысадкай FP-4000 - 8600 рублёў; паліва дызельнае ДТ-Л-К5, гатунак С з прысадкай FP-4000, паліва дызельнае ДТ-З-К5, гатунак F з прысадкай FP-4000 - 8800 рублёў; паліва дызельнае ДТ-З-К5 клас 2 з прысадкай FP-4000 - 9900 рублёў.

Перагляд коштаў зроблены ў мэтах частковай кампенсацыі павелічэння c 28 жніўня 2013 года ставак акцызаў на аўтамабільныя бензіны на 45 адсоткаў, на дызельнае паліва - на 70 адсоткаў, паведамляе прэс-служба «Белнафтахім».

Апошні раз паліва даражэла 16 студзеня гэтага года.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках