27 лiстапада 2024, Серада, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над затрыманымі на «Кубку выкліку» пройдзе ў панядзелак

23
Суд над затрыманымі на «Кубку выкліку» пройдзе ў панядзелак

Чацвёра менчукоў у майках з партрэтамі Мікалая Статкевіча былі затрыманыя міліцыяй прама перад забегам.

Спачатку яны былі дастаўлены ў Цэнтральны РУУС Менска. Затрыманыя, якія апынуліся журналістамі сайта «Серабранка», будуць знаходзіцца пад вартай да панядзелка. У гэты дзень над імі адбудзецца суд, паведамляе «Еўрабеларусь».

Мяркуючы па ўсім, вінаваціць затрыманых будуць у нашэнні маек з партрэтам палітвязня, так як больш нічога гэтая каманда на «Кубку выкліку» здзейсніць не паспела.

«Ёсць відавочная несправядлівасць у тым, што астатнія ўдзельнікі нашай каманды, у адрозненне ад мяне, цяпер па-ранейшаму знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Я ж кажу толькі ад свайго імя, таму не буду рабіць выгляд, што не разумею, за што мы былі затрыманыя. Але пры гэтым ні адна з інтэрпрэтацый таго, што адбылося з боку супрацоўнікаў АМАПа і міліцыі, якія я пачуў, знаходзячыся ў РАУС Цэнтральнага раёна Менска, не мае нічога агульнага з маёй асабістай матывацыяй удзелу ў лёгкаатлетычным бегу менавіта ў такой майцы. Я сапраўды за тое, што там было напісана: за спорт, за Беларусь і за Статкевіча. І мне шчыра шкада тых супрацоўнікаў, якія западозрылі нас у некаторых праявах неразважлівасці і ў тым, што нашы дзеянні былі кімсьці праплочаныя або справакаваныя. Калі гэтыя людзі мяркуюць, што спалохана-дэпрэсіўнае стаўленне да ўсяго таго, што адбываецца ў жыцці з'яўляецца нормай, то гэта іх асабістая праблема», - сказаў адзін з удзельнікаў мерапрыемства Кірыл Жываловіч.

Ён пацвердзіў, што каманда была афіцыйна зарэгістраваная арганізатарамі фестывалю, як зборная Серабранкі, у яе складзе рыхтаваліся да бегу людзі, якія жывуць у гэтым менскім мікрараёне, разам займаюцца некалькімі інтэрнэт-праектамі і любяць спорт.

Менскі сталічны фестываль бегу «Кубак выкліку» праходзіць пад патранажам зорак беларускага спорту - бягунні Аліны Талай, прызёра чэмпіянату Еўропы і плыўчыхі Аляксандры Герасімені, прызёра Алімпійскіх гульняў. У фестывалі прымаюць удзел каманды моладзі, студэнцкіх арганізацый, а таксама сюды запрошаныя каманды журналістаў.

Фота: Еўрабеларусь

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках