28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў не стаў сустракацца сам-насам з Мясніковічам

34
Мядзведзеў не стаў сустракацца сам-насам з Мясніковічам

Асобнай двухбаковай сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расеі ў Астане не адбылося.

Учора Дзмітрый Мядзведзеў правёў двухбаковыя перамовы з казахскім прэм'ер-міністрам Серыкам Ахметавым і прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ВЕЭС) на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, піша «Коммерсант».

Афіцыйны парадак расейска-казахскіх перамоваў прадугледжваў абмеркаванне і падпісанне міжурадавага пагаднення па прафiлактыцы i тушэнню лясных і стэпавых пажараў на прымежных тэрыторыях і пратаколу да міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў засваенні газакандэнсатнага радовішча Імашэўскае. Парадак пасяджэння ВЕЭС прадугледжваў абмеркаванне супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза, рэгулявання тарыфаў і кантролю за экспартам. Акрамя таго, прэм'ер-міністры збіраліся абмяркоўваць найбольш актуальныя пытанні эканамічных адносінаў паміж краінамі.

«Дзмітрый Мядзведзеў не стаў дэманстраваць паляпшэнне стасункаў Расеі і Беларусі пасля арышту гендырэктару «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера. Услед за прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, якія адмовіўся ад двухбаковай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам падчас саміту АДКБ у Сочы, у Астане Дзмітрый Мядзведзеў таксама не стаў сустракацца сам-насам з беларускім прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам», - піша выданне.

Па-іншаму вырашаліся расейска-украінскія праблемы.Украінскі прэм'ер Мікалай Азараў, які прыляцеў у Астану ў якасці назіральніка ВЕЭС, дамогся закрытай двухбаковай сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзевым, нават нягледзячы на зацверджаны ўкраінскім парламентам 19 верасня курс на еўраінтэграцыю. На перамовы Дзмітрый Мядзведзеў прыйшоў раней у суправаджэнні першага віцэ-прэм'ера Ігара Шувалава і чакаў украінскага прэм'ера ў баку ў ліфта. Мікалай Азараў, які спазніўся, быў заклапочаны і адразу паспяшаўся ў залу, Дзмітрыю Мядзведзеву давялося паклікаць калегу і пад руку павесці на перамовы.

Раней Дзмітрый Мядзведзеў паведаміў, што абмяркуе з Міхаілам Мясніковічам, у тым ліку, сітуацыю з «Уралкаліем». «Усе абмяркуем, вядома», - сказаў расейскі прэм'ер, адказваючы на пытанне журналістаў.

Нагадаем, 26 жніўня ў Беларусі быў затрыманы гендырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер. Яму было прад’яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, магчымая санкцыя - пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў. Напярэдадні арышту ён знаходзіўся ў Беларусі па пісьмовым запрашэнні прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча.

Запрашэнні былі таксама накіраваныя старшыні савета дырэктараў «Уралкалію» Аляксандру Валошыну і акцыянеру кампаніі Сулейману Керымаву.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках