Збынек Іргл можа пакінуць менскае «Дынама»
6- 23.09.2013, 19:15
- 21,765
ХК «Дынама-Мінск» можа расстацца з чэшскім форвардам Збынекам Ірглам.
Адным з імаверных варыянтаў працягу кар'еры хакеіста называецца «Лакаматыў». Форвард ужо выступаў за каманду з Яраслаўля з 2008 да 2010 года, піша goals.by.
У гэтым сэзоне Іргл правёў у форме «зуброў» 8 матчаў, у якіх набраў 2 (0 +2) балы пры паказчыку карыснасці «-2».
Нагадаем, чэшскі форвард выступае ў Менску з сэзону-2011/12.
Фота: isport.ua