«Дынама» саступіла «Атланту» ў чэмпіянаце КХЛ
46- 20.09.2013, 21:23
- 21,482
Чацвёртую паразу запар зазнала менскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
20 верасня ў Мыцішчах каманда Аляксандра Андрыеўскага саступіла мясцоваму «Атланту» з лікам 2:3 (1:0, 0:2, 1:1), піша БелаПАН.
Шайбы закінулі:
у гасцей - Аляксей Яфіменка (1.50, асістэнты - Дзмітрый Мялешка, Павел Чарнавок), Яўген Дадонаў (48.00);
у гаспадароў - Аляксандр Кадэйкін (27.36; 30.20, Рафаэль Батыршын, Яўген Арцюхін), Ігар Радулаў (47.26, пас - Рафаэль Батыршын).
Пасля сямі матчаў «Дынама» з 4 баламі займае 6-е месца ў дывізіёне Баброва, 13-е - у Заходняй канферэнцыі і 27-е - у агульнай табліцы (1 перамога ў асноўны час, 1 параза ў овэртайме, 5 паразаў у асноўны час, розніца шайбаў 10-19).