28 лiстапада 2024, Чацвер, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант» пагражае Лукашэнку расейскімі танкамі

51
«Коммерсант» пагражае Лукашэнку расейскімі танкамі

У жніўні Расея апынулася ўцягнутай у гандлёвую вайну на два фронты - з Украінай і Беларуссю.

Выданне «Коммерсант» палічыла, за якую колькасць часу расейскія танкі дабяруцца да Менска ў выпадку вайны.

«Сучасны танк пераадолее адлегласць ад Масквы да Менска прыкладна за 10 гадзін, да Кіева - за 12-14. Пры ўмове, зразумела, руху па шашы і пры адсутнасці супраціву ўмоўнага праціўніка. Трасу на Кіеў, увогуле, не вельмі шкада: яна ў такім стане, нібы цяжкая бронетэхніка па ёй ездзіць рэгулярна. За Мінку, вядома, крыўдна - гэта ўсё ж адна з лепшых дарог у Расеі, але ва ўмовах ваеннага часу на такія дробязі наўрад ці хто-небудзь зверне ўвагу», - піша выданне.

«Танкавыя кідкі ў напрамку сталіц брацкіх дзяржаў пакуль выглядаюць прыкладна такой жа фантастыкай, як і заход расейскіх авіяносцаў ў Дняпро і Свіслач. Затое ў жніўні стала канчаткова зразумела: тры славянскія краіны СНД асуджаныя на гандлёвыя войны і ўсё больш сур'ёзнае абвастрэнне адносінаў у эканамічнай плоскасці.

І справа не толькі, а то і не столькі ў тым, што Расея, якая лічыць сябе цяжкавагавіком. спрабуе навязваць свае правілы гульні і паводзіць сябе як слон у пасуднай краме. Мабыць, нават наадварот: суседзі, верагодна мяркуючы эканамічнае паслабленне Расеі, паводзяць сябе ў адносінах да традыцыйнага партнёра ўсё больш цынічна. Расея ж у адказ не вельмі пераканаўча супраціўляецца: страх страціць уплыў у рэгіёне пакуль перасільвае», - адзначае «Коммерсант».

Нагадаем, у менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам быў арыштаваны генеральны дырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер. Пасля гэтага паміж Беларуссю і Расеяй пачалася малочна-нафтавая вайна.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках