27 лiстапада 2024, Серада, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларусаў збіраюцца забіраць малдаўскае віно на мяжы з РФ

14
У беларусаў збіраюцца забіраць малдаўскае віно на мяжы з РФ

Беларусь прыняла меры па недапушчэнні рээкспарту малдаўскай алкагольнай прадукцыі на тэрыторыю Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

«На падставе інфармацыі Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека Расейскай Федэрацыі прыпынены ўвоз малдаўскай алкагольнай прадукцыі на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі да прадастаўлення малдаўскім бокам комплексу мер па забеспячэнню якасці і бяспекі алкагольнай прадукцыі, якая пастаўляецца.

У адпаведнасці з вышэйпададзеным галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь зацвердзіў комплекс мер па недапушчэнні рээкспарту малдаўскай алкагольнай прадукцыі на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі і ўзмацненні кантролю і нагляду за абаротам малдаўскай алкагольнай прадукцыяй, у тым ліку на мяжы з Расейскай Федэрацыяй», - адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя.

Там таксама падкрэсліваюць, што юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць гандаль малдаўскай алкагольнай прадукцыяй, будуць абавязаныя паказваць у суправаджальных дакументах адзнаку «Увоз забаронены на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі». Акрамя таго, даручана забяспечыць правядзенне адбору пробаў малдаўскага віна для пацверджання яго адпаведнасці патрабаванням заканадаўства РБ і МС.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках