28 лiстапада 2024, Чацвер, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Манянок: «Беларуськалій» ужо страціў $200 мільёнаў

19
Таццяна Манянок: «Беларуськалій» ужо страціў $200 мільёнаў

Канфлікт з «Уралкаліем» і арышт Баўмгертнера з'яўляюцца даволі сур'ёзным выклікам для «Беларуськалію».

Такое меркаванне выказала эканамічны аглядальнік Таццяна Манянок, каментуючы сайту charter97.org сітуацыю на калійных рынках пасля выхаду «Уралкалію» са складу БКК і арышту яго гендырэктара.

«Сітуацыя, якая склалася, - даволі сур'ёзны выклік для кампаніі, якая з'яўляецца самым важным падаткаплацельшчыкам і якая падтрымлівае дзяржаву ў цяжкі час. Калі былі патрэбныя крэдыты, то яны браліся і ў «Беларуськалію». Але цяпер кампаніі прыйдзецца канкураваць - іншага выйсця няма», - лічыць эксперт.

Паводле яе слоў, гэты год няпроста складаўся не толькі для «Беларуськалію», але таксама для ўсіх калійных кампаній на сусветным рынку.

«Попыт знізіўся ўжо даўно і не павышаўся, як прагназавалася на працягу мінулага года. Вядома, «Беларуськалій» нёс страты. Яны склалі недзе 200 мільёнаў даляраў за паўгоддзе ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Нягледзячы на тое, што фізічныя аб'ёмы выраслі, страты былі абумоўленыя не толькі не вельмі ўдалай кан'юнктурай, але і канфліктам сярод акцыянераў. Пакуль што няма дакументальна пацверджаных дадзеных, але ўжо былі заявы, што «Беларуськалій» не заўсёды меў самыя прывабныя рынкі нават у рамках трафіку адзінага трэйдара», - адзначыла эканаміст.

Яна падкрэсліла , што некаторыя кантракты сарваліся ў апошні момант таксама з прычыны дадзенага канфлікту.

«Зараз «Беларуськалію» трэба працаваць самастойна, а, значыць, больш эфектыўна. У выніку калійнага шоку, які адбыўся, панясе страты не толькі ён, але і ўсе кампаніі. І перш за ўсё, з-за таго, што няма ўпэўненасці ў тым, як будзе развівацца сітуацыя. Пасля гэтага канфлікту «Беларуськалію» прыйдзецца зноў ствараць тавараправодную сетку. «Уралкалій» даўно працуе на сусветным рынку, і трэба будзе нейкім чынам перайграць свайго нядаўняга партнёра», - падагульніла Таццяна Манянок.

Нагадаем, месяц таму «Уралкалій» спыніў экспарт праз Беларускую калійную кампанію (БКК), а ў мінулы панядзелак у Менску быў арыштаваны генеральны дырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках