27 лiстапада 2024, Серада, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якаўлеўскі: Пры Лукашэнку адстаўка можа быць толькі адна - за краты

18
Якаўлеўскі: Пры Лукашэнку адстаўка можа быць толькі адна - за краты

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі не верыць, што прэм'ер -міністр Міхаіл Мясніковіч мог падаць заяву аб адстаўцы.

Раман Якаўлеўскі нагадвае, што пасля падзей 19 снежня 2010 года падобнае ўжо прыпісвалі Уладзіміру Макею, перадае «Радыё Свабода».

«Я не выключаю, што гэтая інфармацыя не з'яўляецца сапраўднай, таму што я не ведаю , хто гэта пры Лукашэнку ў апошні час мог адкрыта заяўляць сваю нязгоду і падаваць у адстаўку. Пры Лукашэнку такая адстаўка толькі адна - за краты. Не думаю, што Мясніковіч адважыўся напісаць такую заяву. Дарэчы, пасля 19 снежня з'яўляліся чуткі, што Уладзімір Макей, які быў тады кіраўніком адміністрацыі, быў не згодны з дзеяннямі Лукашэнкі. І нібыта ён таксама падаваў у адстаўку. Але як у тым выпадку, так і ў гэтым чуткі падобныя на пробны шар. Не лічу, што ў нас такія мужныя чыноўнікі, якія адкрыта кажуць: «Аляксандр Рыгоравіч, я з вашымі дзеяннямі не пагаджаюся і сыходжу ў адстаўку». Такое немагчыма!» - адзначае Раман Якаўлеўскі.

Вольга Доўгая, прэс-сакратар Міхаіла Мясніковіча, адным сказам пракаментавала інфармацыю пра тое, што прэм'ер-міністр падаў заяву аб адстаўцы:

«Я чуткі не каментую», - сказала Доўгая.

Нагадаем, сёння з'явілася інфармацыя пра тое, што пасля арышту гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера Мясніковіч падаў заяву аб адстаўцы па ўласным жаданні.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках