27 лiстапада 2024, Серада, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Кіраўніка - у турму, фірму ліквідаваць

152
Лукашэнка: Кіраўніка - у турму, фірму ліквідаваць

Такім чынам дыктатар прапанаваў змагацца з пасярэднікамі.

Лукашэнка паставіў задачу ліквідаваць неабгрунтаваных пасярэднікаў пры пастаўцы сыравіны на беларускія прадпрыемствы і продажы іх гатовай прадукцыі.

«Гэтыя пытанні трэба паглядзець у пераламленні на іншыя прадпрыемствы, вобласць, краіну. Час ужо гэта пасярэдніцтва прыкрыць», - заявіў Лукашэнка ў пятніцу, наведваючы філіял прадпрыемства «Крычаўцэментнашыфер», паведамляе Інтэрфакс.

«Я ўжо казаў аб нядобрасумленным прадпрымальніцтве, калі падкантрольныя фірмы пастаўляюць нешта на завод ці ты (кіраўнік прадпрыемства - ІФ) з кімсьці дамаўляешся. Кіраўніка - у турму, фірма ліквідуецца, і больш ён не будзе займацца прадпрымальніцтвам», - падкрэсліў дыктатар.

Пры гэтым, з ягоных слоў, кіраўнік дзяржпрадпрыемства, які дапусціў такую сітуацыю, не толькі павінен быць звольнены з прадпрыемства, але і павінен кампенсаваць шкоду. «Даравання не будзе, які б вы статус не займалі», - папярэдзіў Лукашэнка.

Падчас наведвання філіяла прадпрыемства «Крычаўцэментнашыфер» было згадана пра факты пастаўкі на завод праз лішнія пасярэдніцкія структуры сыравіны і кампанентаў - як імпартных, так і беларускіх - для вытворчасці цэменту.

«Такія факты мелі месца, але меры па іх ліквідацыі прынятыя», - паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў. Часам, адзначыў міністр, у ланцужку паставак налічвалася да 30 пастаўшчыкоў-пасярэднікаў.

У гэтай сувязі Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што пастаўка сыравіны праз лішніх пасярэднікаў павялічвае сабекошт гатовай прадукцыі. «Калі вы па больш высокіх цэнах купляеце сыравіну, а ў вас сыравіна займае 70% у сабекошце, то вы не зможаце канкураваць на рынку», - сказаў ён, звяртаючыся да кіраўніцтва «Крычаўцэментнашыфера». «Ты адказваеш за прадпрыемства - ты за кожную капейку, якая эканоміць рэсурсы, зніжае сабекошт, павінен змагацца», - папярэдзіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 152

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках