27 лiстапада 2024, Серада, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - сілавікам: «Галовы паадкручваю»

199
Лукашэнка - сілавікам: «Галовы паадкручваю»

Беларускі кіраўнік абрынуўся з крытыкай на сілавыя ведамствы.

Беларускі кіраўнік занепакоены «бессістэмным характарам барацьбы праваахоўных органаў з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі», піша «Інтэрфакс».

«Варта прызнаць, што яшчэ не ўсё неабходнае зроблена для спынення карупцыі і правапарушэнняў у эканамічнай сферы», - заявіў Лукашэнка ў чацвер у Менску на нарадзе па пытанні эфектыўнасці барацьбы з карупцыяй і з эканамічнымі злачынствамі.

«Праца ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў часта носіць бессістэмны характар і абмяжоўваецца выяўленнем малазначных злачынстваў», - дадаў ён.

Беларускі кіраўнік таксама крытыкуе міністэрства ўнутраных спраў Беларусі за «чакальную пазіцыю» па пытаннях барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі.

«Не можа быць станоўча ацэненая ў разгляданых сёння напрамках работы дзейнасць міністэрства ўнутраных спраў», - заявіў Лукашэнка.

«Валодаючы самым вялікім патэнцыялам і неабходнымі магчымасцямі, ведамства заняло незразумелую, чакальную пазіцыю», - растлумачыў ён.

Ён таксама запатрабаваў актывізаваць работу па прафілактыцы правапарушэнняў у рознічным гандлі, перадае БелТА.

«Ураду, Міністэрству па падатках і зборах неабходна прыняць дадатковыя меры па навядзенні належнага парадку ў рознічным тавараабароце», - заявіў Лукашэнка.

Ён папярэдзіў праваахоўныя органы пра недапушчальнасць выбарчага падыходу ў прыцягненні да адказнасці за эканамічныя злачынствы.

«Не павінна быць і выбарачнага, як гэта ў нас часта бывае, прыцягнення да адказнасці за эканамічныя злачынствы і карупцыю: гэта - свае знаёмыя, калі і парушылі - добра, закрыем вочы, папярэдзім ціхенька ў лазні, на пікніку, у п'янцы, паляванні, рыбалцы. А вось гэтым - ці не ведаем, ці занадта свавольныя - давайце адкруцім галовы. Хачу сказаць наступнае: пры такой спробе галовы будуць адкручаныя тым, хто гэтым займаецца.

У аснове павінна ляжаць выключная справядлівасць! Вінаваты - адказвай, хто б ты ні быў! - заявіў Лукашэнка.

Ён таксама запатрабаваў ад праваахоўных органаў актывізаваць барацьбу з ілжэпрадпрымальніцтвам у краіне і цалкам яго выкараніць.

«Неабходна прызнаць, што меры, якія прымаюцца усімі праваахоўнымі і кантралюючымі органамі, не дазваляюць у поўным аб'ёме спыніць ілжэпрадпрымальніцтва і ліквідаваць яго як высокапрыбытковы від крымінальнага бізнэсу», - заявіў Лукашэнка. «І гэта трэба зрабіць неадкладна», - падкрэсліў ён.

«Аналіз выяўленых парушэнняў сведчыць пра тое, што аснову большасці злачынных замахаў у сферы падаткаабкладання складаюць здзелкі, здзейсненыя з такімі (ілжэпрадпрымальніцкімі) структурамі», - звярнуў увагу Лукашэнка.

«Шкода, якая прычыняецца імі дзяржаве, штогод узрастае, а колькасць расследаваных спраў няўхільна падае. З-за такой няспрытнасці кантралюючых органаў эканоміка толькі за мінулы год страціла больш як Br700 млрд», - працягнуў ён.

«Праваахоўныя і кантрольныя органы фактычна б'юць па хвастах, выяўляючы такія структуры часцяком на заключнай стадыі іх злачыннай дзейнасці, калі асноўная маса фіктыўных здзелак ўжо завершаная і грашовыя сродкі выведзеныя з безнаяўнага абароту», - падкрэсліў кіраўнік.

Ён таксама лічыць няправільным, што органамі фінансавых расследаванняў даецца прававая ацэнка толькі дзеянням заснавальнікаў або дырэктараў гэтых лжэструктур.

«Але ні перад пракуратурай, ні перад органамі ўнутраных спраў не ініцыююцца пытанні дачы прававой ацэнкі чыноўнікам, якія зарэгістравалі відавочна падстаўную фірму», - звярнуў увагу ён. «Не ўстанаўліваюцца рэальныя асобы, якія стаялі за стварэннем дадзеных структур, і тыя, хто імі на самай справе кіруе. Фактычна да адказнасці прыцягваюцца так званыя стрэлачнікі», - канстатаваў Лукашэнка.

Ён заявіў, што «пакуль няма належнай аддачы ад дзейнасці фінансавай міліцыі». «Пра якую эфектыўнасці можа ісці гаворка, калі, напрыклад, не прымаюцца неабходныя меры па вяртанні з-за мяжы валютных сродкаў, а гэта не адзін дзесятак мільярдаў рублёў, выведзеных з гаспадарчага абароту краіны», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 199

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках