27 лiстапада 2024, Серада, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францкевіча на волі чакае міліцэйскі нагляд

4
Францкевіча на волі чакае міліцэйскі нагляд

Пасля вызвалення над палітвязнем Аляксандрам Францкевічам будзе ўстаноўлены міліцэйскі нагляд.

23-гадовы жыхар Наваполацка павінен выйсці на волю ў пачатку верасня гэтага года.

Пра гэта «Радыё Рацыя» распавяла маці палітвязня, Таццяна Францкевіч.

«Я думала, адседзеў, усё. Аказалася не, усё роўна над ім на нейкі час устанаўліваецца нагляд, месяц ці паўгода. Тым больш калі ў Наваполацку, па прапісцы, тут працы няма, а з такім як кажуць «квітком», наўрад ці хтосьці захоча ўзяць на працу, так як будуць баяцца. У Менску трохі прасцей, так як там за ім праца захавалася», - сказала Таццяна Францкевіч.

Нагадаем, у траўні 2011 года Аляксандр Францкевіч быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па «справе анархістаў». Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны ён не прызнаў. Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках