27 лiстапада 2024, Серада, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая крымінальная справа супраць Уладзіміра Яроменка

10
Новая крымінальная справа супраць Уладзіміра Яроменка

Супраць былога палітвязня Уладзіміра Яроменка завялі новую крымінальную справу.

Яго вінавацяць нібыта ў парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

14 ліпеня, у дзень вянчання маладафронтаўца, яму патэлефанаваў следчы і настойліва папрасіў з'явіцца ў панядзелак. Яроменак дамовіўся перанесці размову на аўторак. У аўторак яму прад'явілі пастанову аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле 421 «Парушэнне прэвентыўнага нагляду», датаваную 24 траўня. Актывіст адмовіўся даваць паказанні па справе, на што следчы прапанаваў яму з'явіцца ў чацвер, 18 ліпеня, ужо з адвакатам.

«У нядзелю ўвечары мне патэлефанаваў следчы і папрасіў прыйсці ў панядзелак, але ў панядзелак у мяне не атрымлівалася, таму мы дамовіліся, што я прыйду ў аўторак раніцай. Следчы ўручыў мне пастанову пра ўзбуджэнне крымінальнай справы і правёў першы допыт, дзе я адмовіўся ад дачы паказанняў. Цяпер мне пагражае ад шасці месяцаў арышту да году пазбаўлення волі па артыкуле 421 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Парушэнне прэвентыўнага нагляду». Шчыра кажучы, гэта паказвае, якія «змены» адбываюцца ў нас у краіне. Гэта значыць міністра замежных спраў Макея пусцілі ў Еўропу. Мабыць, ён дамовіўся з еўрапейцамі пра тое, што ў нас у хуткім часе адбудзецца новая хваля лібералізацыі, але на Васіля Парфянкова заведзеная крымінальная справа, Андрэю Гайдукову далі паўтара года пазбаўлення волі, а цяпер і на мяне завялі крымінальную справу. І ўжо зразумела, што лібералізацыі ў Беларусі не будзе. Я ведаю, у якой краіне я жыву, і гатовы да ўсяго. Таму наконт жорсткага прысуду я не хвалююся», - сказаў маладафронтавец сайту charter97.org.

Нагадаем, актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак у студзені 2011 года быў арыштаваны, як падазраваны па справе «аб масавых беспарадках». Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў апыняўся за кратамі па адміністрацыйных артыкулах.

15 сакавіка 2013 года суд Першамайскага раёна Менска на 6 месяцаў падоўжыў прэвентыўны нагляд у дачыненні да актывіста, які быў устаноўлены год назад.

Варта таксама адзначыць, што 12 ліпеня стала вядома, што супраць яшчэ аднаго фігуранта справы 19 снежня Васіля Парфянкова завялі чарговую крымінальную справу. Парфянкова выклікалі ў Першамайскі РУУС, дзе паведамілі, што супраць яго пачалі трэцюю па ліку крымінальную справу за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках