27 лiстапада 2024, Серада, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста «Радыё Свабода» выклікаюць у пракуратуру

5
Журналіста «Радыё Свабода» выклікаюць у пракуратуру

Журналіст Алег Груздзіловіч павінен з'явіцца ў пракуратуру «для праверкі абставін у сувязі з парушэннем заканадаўства».

«Якіх абставін, якога заканадаўства - не патлумачылі», - адзначыў Алег Груздзіловіч «Радыё Свабода».

Яго выклікае супрацоўніца пракуратуры Наталля Жукавец.

За апошні час ціск на незалежныя СМІ ўзмацніўся. 25 красавіка былі ўзламаныя сайты «Белорусского партизана» і ПЦ «Вясна», за тры дні да гэтага быў здзейснены напад на сайт charter97.org. З дапамогай DDoS-атакі зламыснікі змаглі на гадзіну заблакаваць працу рэсурсу. Учора блогер Зміцер Галко быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, журналіст «Радыё Рацыя» Аляксандр Ярашэвіч - да 12 сутак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках