27 лiстапада 2024, Серада, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Гайдукова адмовілі ў сустрэчы з сынам

5
Маці Гайдукова адмовілі ў сустрэчы з сынам

Маці палітвязня Вольга Гайдукова атрымала афіцыйную адмову ад следчага Віцебскага КДБ, які вядзе «шпіёнскую справу».

Пра гэта яна паведаміла сайту charter97.org.

«Андрэй падпісаў паперы аб тым, што азнаёміўся з матэрыяламі справы. Артыкул, напэўна, пакінулі той жа самы. Следчыя дзеянні, падышлі да канца, зыходзячы з таго, што сына азнаёмілі са справай. Наконт працягу следства нічога не вядома. Звычайна пра гэта нам паведамляюць толькі праз адваката, да якога я пакуль што не датэлефанавалася. Паколькі яшчэ ўсё гэта незразумела, я думаю, што будуць працягваць, бо заўтра 8 чысло», - лічыць маці палітычнага вязня.

Жанчына таксама адзначыла, што ёй было адмоўлена ў спатканні з сынам.

«Мне абяцалі сустрэчу пасля таго, як следства будзе скончана. Я напісала афіцыйную заяву, але старэйшы следчы Віцебскага КДБ Алег Барысевіч адмовіў у сустрэчы. У адказе было сказана, што заява разгледжаная і ў сустрэчы адмоўлена, а калі не згодныя, то можаце падаць скаргу. Я пакуль што не ведаю, ці буду гэта рабіць, таму што наперадзе святы, усё пераблыталася, а да адваката я пакуль што не датэлефанавалася», - падагульніла Вольга Гайдукова.

Нагадаем, паводле афіцыйнай інфармацыі, Андрэя Гайдукова затрымалі «падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Гэта абвінавачванне многія лічаць бессэнсоўным.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася пра тое, што актывіста затрымалі за распаўсюджванне газеты «Хартыя'97». Праваабаронцы пераслед Гайдукова звязваюць з яго апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках