27 лiстапада 2024, Серада, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Палітвязні выйдуць «па званку»

5
Павел Севярынец: Палітвязні выйдуць «па званку»

Палітык не верыць у хуткае вызваленне палітвязняў.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец распавёў сайту charter97.org, як праводзіць свой трохдзённы адпачынак. .

«Ведаеце, прыехаў толькі ўчора раніцай, а сёння ўжо з'язджаць. Таму атрымліваецца толькі адаспацца, патэлефанаваць, павіншаваць з Вялікаднем сяброў і сваякоў і паехаць назад. Адзінае, што мяне парадавала, - гэта светлыя твары, якія я ўбачыў у дзень Вялікадня. Калі я быў на вакзалах у Менску і Віцебску бачыў, што ў людзей добры настрой, бачыў іх светлыя твары. Гэта значыць адчуванне свята ёсць», - сказаў палітвязень.

Павел Севярынец не спадзяецца выйсці на волю да заканчэння свайго тэрміну.

«Думаю, што ў хуткім часе вызвалення не адбудзецца. Па крайняй меры, да заканчэння тэрміну - у мяне гэта праз пяць з паловай месяцаў. Але ў большасці палітвязняў тэрміны больш. Мне здаецца, што могуць выпусціць Дашкевіча ў жніўні і Францкевіча ў верасні «па званку», гэта значыць па заканчэнні тэрміну. У нейкія вызваленні раней не вельмі верыцца. Вось калі б быў ціск унутры Беларусі, то можна было б пра нешта казаць. А спадзявацца толькі на Еўропу і дыялог, гэта, думаю, бессэнсоўна. Лукашэнка будзе паказваць сваю жорсткую пазіцыю ў адносінах да палітвязняў, яму патрэбны такі вобраз. Людзі, якіх ён трымае на вачах у астатніх у турме, патрэбныя яму для таго, каб іншыя баяліся», - лічыць палітык.

Нагадаем, Паўлу Севярынцу далі трохдзённы адпачынак на Вялікдзень. Апошні раз палітык наведваў Віцебск у студзені гэтага года - тады яму таксама быў прадстаўлены трохдзённы адпачынак.

Павел Севярынец адбывае пакаранне ў спэцкамэндатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У траўні 2011 года ён быў асуджаны на тры гады абмежавання волі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках