27 лiстапада 2024, Серада, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Мытны саюз церпіць крах

75
Леанід Заіка: Мытны саюз церпіць крах

Дзякуючы знаходжанню ў МС, за пяць месяцаў 2013 года Беларусь страціла 17% экспарту.

Такое меркаванне выказаў эканаміст Леанід Заіка, каментуючы charter97.org страту менскімі прадпрыемствамі 44 краін збыту прадукцыі.

«У Менску вялікая колькасць малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у тым ліку прыватных прадпрыемстваў, якія займаюцца закупкай і продажам нафтапрадуктаў. Гэта называецца: ёсць офіс, два крэслы і доўгія ногі. І такія «суб'екты гаспадарання» сапраўды шмат страцілі з-за зніжэння паставак нафты», - адзначыў эксперт.

Аналітык дадаў, што ідзе і агульнае зніжэнне эканамічнай актыўнасці.

«Расея знізіла свой экспарт на 5%. Сусветны рынак перапоўнены энергарэсурсамі, ідзе падзенне коштаў на нафту і газ. Што датычыцца машынабудавання, то страты тут вельмі значныя: МАЗ прадаў у два разы менш аўтамабіляў, а на трактарным заводзе забітыя ўсе склады. Гэта нармальная з'ява, калі індустрыяльная краіна сутыкаецца з тым, што не купляюць яе трактары, мясасечкі і бульдозеры», - падкрэсліў эканаміст.

Ён лічыць, што калі б Беларусь займалася перадавымі тэхналогіямі - вытворчасцю смартфонаў і планшэтаў, то ўсё было б значна лепш.

«Бо людзі, якія цяпер ва ўладзе мысляць катэгорыямі трактароў і мясасечак. У адрозненне ад прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева, я не ўяўляю сябе Аляксандра Лукашэнку з планшэтам у руках, які чытае, напрыклад, навіны на Хартыі'97», - адзначыў Леанід Заіка.

Эканаміст упэўнены, што праблема заключаецца не толькі ў падзенні рынкаў збыту прадпрыемстваў Менска.

«Праблема ў тым, што пасля стварэння Мытнага саюза, Беларусь пры першым жа яго выпрабаванні ў 2013 годзе страціла 17% свайго экспарту, Казахстан 14%, а Расея 5%. Наогул МС з'яўляецца аўтсайдарам сярод краін СНД, які страціў знешнія рынкі. Я нядаўна займаўся аналізам гэтых паказчыкаў і скажу, што за ўсё гэта трэба пытацца з Пуціна, Лукашэнкі і Назарбаева. Прайшло амаль паўгода, а мы бачым поўную бесталковасць і безвыніковасць. Што вы такое ўчынілі, што пасля стварэння МС у вас самыя вялікія страты экспарту? Называецца: хацелі як лепш, а атрымалася як заўсёды. У гэтым і заключаецца галоўная праблема, і яе трэба вырашаць», - падсумаваў Леанід Заіка.

Нагадаем, учора «мэр» Менска Мікалай Ладуцька ўчыніў разнос сталічным чыноўнікам.

Па словах старшыні Менгарвыканкама, гораду не ўдалося за чатыры месяцы выканаць даведзеныя заданні сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках