27 лiстапада 2024, Серада, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Год беражлівасці» без парада ніяк

66
У «Год беражлівасці» без парада ніяк

На падрыхтоўку да вайсковага параду 3 ліпеня кінулі ўсе сілы.

Беларуская дыктатура працягвае траціць грошы на парады і дэманстрацыю «ваеннай моцы».

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, парадныя разлікі Мінабароны, МУС, МНС і ГПК актыўна рыхтуюцца да вайсковага параду 3 ліпеня.

Падрыхтоўка да параду войскаў Менскага гарнізона на Дзень Незалежнасці ўступіла ў завяршальную стадыю.

«На страявым пляцы Ваеннай камендатуры прайшла трэцяя гарнізонная трэніроўка пешай калоны. Усяго запланавана правядзенне 12 падобных трэніровак. Падрыхтоўка войскаў да параду праходзіць у два этапы. Першы этап уключаў у сябе падбор кандыдатаў для ўключэння ў склад парадных разлікаў, механікаў і механікаў-кіроўцаў, правядзенне ранжыроўкі ваеннаслужачых; медыцынскі агляд удзельнікаў параду, падрыхтоўку тэхнікі, адзіночную страявую падрыхтоўку асабістага складу», - кажуць у міністэрстве.

«Удзельнікі параду на пляцы Ваеннай камендатуры адпрацоўваюць праходжанне ў складзе шарэнгаў, падраздзяленняў, а таксама дзеянні ў парадных разліках пешай калоны. Генеральныя трэніроўкі парада пройдуць у канцы чэрвеня на скрыжаванні пр. Пераможцаў і пр. Машэрава ў Менску», - паведамляюць у Мінабароны.

«На Дзень Незалежнасці перад менчукамі і гасцямі сталіцы ў парадных разліках пройдуць выхаванцы Менскага сувораўскага ваеннага вучылішча, курсанты Ваеннай акадэміі Беларусі, ваенна-тэхнічнага факультэта ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, ваеннаслужачыя 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады і 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, злучэнняў і воінскіх часцей войскаў сувязі, роты ганаровай варты, зводнага аркестра Узброеных Сіл», - паведамляюць у міністэрстве.

У ваенным парадзе таксама возьмуць удзел парадныя разлікі Дзяржаўнага памежнага камітэта, Унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Кошт правядзення парада Мінабароны традыцыйна замоўчвае.

Нагадаем, 2013 год афіцыйна абвешчаны «Годам беражлівасці».

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках