27 лiстапада 2024, Серада, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў» патрабуюць вызваліць Галко і Ярашэвіча

4
«Рэпарцёры без межаў» патрабуюць вызваліць Галко і Ярашэвіча

Міжнародная арганізацыя заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення беларускіх незалежных журналістаў, арыштаваных 6 траўня.

«Незаконныя арышты Змітра Галко і Аляксандра Ярашэвіча і абсурдныя абвінавачванні, на падставе якіх іх кінулі ў турму з'яўляюцца яшчэ адным сведчаннем рашучасці ўладаў душыць незалежную журналістыку, і прызначаныя для таго, каб запалохаць усіх калегаў затрыманых», - гаворыцца ў заяве арганізацыі (пераклад - charter97.org).

«Рэпарцёры без межаў» нагадваюць, што журналісты былі затрыманыя пасля выхаду на волю дэмакратычных актывістаў, арыштаваных на «Чарнобыльскім шляху» ў Менску. У дакуменце адзначаецца, што Ярашэвіча арыштавалі адразу пасля яго вызвалення з турмы. Суд вынес рашэнне арыштаваць іх на 10 і 12 сутак.

«Судовыя працэсы, пасля якіх яны атрымалі тэрміны зняволення праходзілі з парушэннем іх права на справядлівае разбіральніцтва. Яны павінны быць неадкладна вызваленыя», - гаворыцца ў заяве.

Таксама ў дакуменце асуджаецца папярэджанне, вынесенае 8 траўня журналісту Алегу Груздзіловічу за кнігу за кнігу «Хто падарваў менскае метро?».

«Рэпарцёры без межаў» пішуць, што гэтая тэма вельмі адчувальная для беларускіх уладаў, і некалькі іншых журналістаў былі арыштаваныя або дапытаныя з-за яе асвятлення.

Арганізацыя нагадвае, што Беларусь займае 157-е месца з 179 краін у індэксе свабоды прэсы.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках