27 лiстапада 2024, Серада, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК пацвердзіў арышт гендырэктара Менскага мясакамбіната

35
СК пацвердзіў арышт гендырэктара Менскага мясакамбіната

(абноўлена - 13:40) Гендырэктар Менскага мясакамбіната падазраецца ў атрыманні хабару ў памеры 4.000 даляраў.

Нагадаем, сайт charter97.org першым паведаміў пра арышт гендырэктара Менскага мясакамбіната Уладзіміра Лазоўскага за атрыманне хабару. Чытач сайта напісаў са спасылкай на сваякоў, якія працуюць на прадпрыемстве, што Лазоўскі абвінавачваецца ў атрыманні хабараў. Гэтую інфармацыю ўскосна пацвердзілі і на самім прадпрыемстве. У прыёмнай дырэктара сайту charter97.org учора сказалі, што «яго на працоўным месцы няма і не будзе ў бліжэйшы час».

Як паведамілі сёння БелаПАН у следчых органах, справа за атрыманне хабару на падставе ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да генеральнага дырэктара КУП «Менскі мясакамбінат» узбуджаная Кастрычніцкім РУУС Менска.

Крымінальная справа прынятая да вытворчасці ўпраўленнем Следчага камітэта па Менскай вобласці.

Гендырэктар падазраецца ў атрыманні хабару ў памеры 4.000 даляраў ад дырэктара прыватнага прадпрыемства за вырашэнне пытання аб пералічэнні грошай за выкананыя рамонтна-будаўнічыя работы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках