27 лiстапада 2024, Серада, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чатырохдзёнку» на МАЗе працягнулі на месяц

75
«Чатырохдзёнку» на МАЗе працягнулі на месяц

Скарочаны працоўны тыдзень на МАЗе адмяняць не збіраюцца.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў прафсаюзны актывіст Сцяпан Паўловіч, які працуе на Менскім аўтамабільным заводзе.

«Дырэктар завода падпісаў загад аб чатырохдзённым працоўным тыдні ў красавіку. Ён аналагічны дакументу, прынятаму месяц таму. Пятніцы 5, 12, 19 і 26 красавіка - выходныя. Гэтыя працоўныя дні перанесеныя на восень», - сказаў ён.

Паводле яго слоў, кіраўніцтва завода апраўдвае загад клопатам аб уладальніках дачных участкаў, якім нібыта патрэбен яшчэ адзін выходны. Аднак усе разумеюць, што сапраўдныя прычыны скарачэння працоўнага тыдня - у складанай эканамічнай сітуацыі.

«Рабочыя бачаць, што справы ў завода ідуць няважна, прадукцыю не купляюць, прыбытку няма», - сказаў прафсаюзны актывіст.

Прэс-сакратар МАЗа Юлія Капаш адмовілася каментаваць сайту charter97.org гэтую інфармацыю, сказаўшы, што адкажа толькі на пісьмовы запыт. Прычыны такога рашэння яна растлумачыць не змагла.

МАЗ перайшоў на «чатырохдзёнку» яшчэ ў сакавіку. Тады ж рабочыя завода скардзіліся на абвальнае падзенне зарплат на аўтамабільным гіганце. У многіх за некалькі месяцаў яны скараціліся амаль удвая. Кіраўніцтва завода ў мінулым месяцы заяўляла, што скарочаны працоўны тыдзень будзе ўведзены толькі да канца сакавіка. Аднак, як бачым, у красавіку сітуацыя не змянілася.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках