28 лiстапада 2024, Чацвер, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова спадзяецца толькі на крэдыты

96
Ермакова спадзяецца толькі на крэдыты

Кіраўнік Нацбанка спадзяецца атрымаць расейскі крэдыт у $2 млрд і чарговы транш ад АКФ ЕўрАзЭС.

«Расейскі крэдыт пойдзе на мадэрнізацыю эканомікі»

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова заяўляе, што абяцаны Расеяй крэдыт у памеры $2 млрд пойдзе на мадэрнізацыю беларускай эканомікі.

«Крэдыт будзе выкарыстоўвацца на крэдытаванне мадэрнізацыі беларускай эканомікі», - заявіла Ермакова журналістам у аўторак у Менску, піша «Інтэрфакс».

Пры гэтым яна сказала, што крэдыт не будзе выкарыстоўвацца на папаўненне золатавалютных рэзерваў краіны.

Беларусь у чаканні чарговага траншу ад АКФ ЕўрАзЭС

Надзея Ермакова заяўляе, што Беларусь разлічвае на атрыманне чарговага траншу ад Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

«Пакуль нейкіх рашэнняў не было прынята, там працуюць нашы спецыялісты. Мы не згодныя з той пазіцыяй, якая выказваецца», - заявіла журналістам у аўторак у Менску Ермакова, кажучы аб пасяджэнні савета АКФ ЕўрАзЭС.

Пры гэтым яна падкрэсліла: «Не будзем казаць загадзя - дачакаемся, калі будзе прынята рашэнне, але спадзяемся, што здаровы сэнс пераможа».

Стаўка рэфінансавання будзе зніжацца

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі заяўляе, што стаўка рэфінансавання ў Беларусі ў бліжэйшы час будзе зніжацца.

«У стаўкі рэфінансавання ёсць перспектыва на зніжэнне», - заявіла Ермакова.

Паводле яе слоў, па выніках двух тыдняў сакавіка і з улікам інфляцыі можна казаць, што стаўка рэфінансавання будзе зніжацца.

Каментуючы рэкамендацыі МВФ, дадзеныя банкаўскай сферы Беларусі, Ермакова сказала:

«Трэба да ўсіх прыслухоўвацца, але трэба мець сваю галаву, каб зыходзіць з інтарэсаў сваёй дзяржавы».

Нагадаем, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч 22 сакавіка заявіў, што Расея не супраць даць Беларусі крэдыт у $2 млрд.

«Прынцыповых пярэчанняў з боку Расеі няма, але расейскі Мінфін пакуль не ведае, як гэты зрабіць, паколькі ў бюджэце не прадугледжаныя гэтыя сродкі», - растлумачыў тады Пракаповіч.

Ён растлумачыў, што Беларусь будзе прыцягваць знешнія крэдыты, «каб забяспечыць стабільнасць у эканоміцы і для рэструктурызацыі знешняй запазычанасці».

Фота: БелТА

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках