27 лiстапада 2024, Серада, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорскага «дэпутата» падазраюць у карупцыі

9
Салігорскага «дэпутата» падазраюць у карупцыі

У Салігорску разгараецца скандал з удзелам «дэпутата» мясцовага райсавета Міхаіла Мельнічука.

Па сумяшчальніцтву ён займае пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Салігорскі домабудаўнічы камбінат», піша сайт nash-dom.info.

Скандал абяцае быць гучным - адразу некалькі газет вобласці апублікавалі матэрыял начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржкантролю Менскай вобласці Мікалая Ляшко пра шматлікія парушэнні на ўзначаленым «дэпутатам» прадпрыемстве.

Мадэрнізацыя і тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства так і не завершана, нягледзячы на тое, што тэрмін рэалізацыі праекта скончыўся яшчэ ў 2010 годзе. Адзначым, што на яе з бюджэту было выдзелена больш за 90 мільярдаў рублёў. На што пайшлі гэтыя грошы - невядома.

Пастаўленае яшчэ ў 1990-1996 гг. новае абсталяванне, прызначанае для вытворчасці і фармоўкі вырабаў ККД (розныя формы, абсталяванне, бункеры, касетныя ўстаноўкі, сантэхкабіны, каляскі і інш), коштам каля 10 млрд. руб. да гэтага часу захоўваецца на складзе, маральна састарэла і не прыдатнае для выкарыстання па прызначэнні (фактычна ператварылася ў металалом). У ходзе абследавання КДК абсталявання забракавана больш 1680 пагонных метраў бартоў на агульную суму больш за 390 тыс. еўра, як матэрыялы, якія не адпавядаюць патрабаванням па якасці.

Адзначым, што гэта не першы карупцыйны скандал, у які трапляюць «дэпутаты».

Міхаіл Мельнічук у свой час быў другім сакратаром Салігорскага гаркама партыі, курыраваў будаўнічы комплекс Салігорска. Пасля развалу Савецкага Саюза вярнуўся ў будаўніцтва. Пяць гадоў працаваў дырэктарам завода Салігорскага ДСК, потым 15 гадоў у будтрэсце № 3: намеснікам генеральнага дырэктара, першым намеснікам. А ў 2010 годзе прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Салігорскі домабудаўнічы камбінат». Характэрна, што за час свайго «дэпутацтва» Мельнічук ні разу не даў справаздачу перад выбаршчыкамі на старонках раённай газеты.

Як ні круці, але менавіта яму і адказваць за стан спраў. Дасядзіць «дэпутат» у крэсле да канца свайго дэпутацкага тэрміну ці атрымае тэрмін у менш камфартабельных умовах - мы хутка пабачым.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках