27 лiстапада 2024, Серада, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Магілёўліфтмаш»: зневажальныя паборы і жабрацкія зарплаты

86
«Магілёўліфтмаш»: зневажальныя паборы і жабрацкія зарплаты

Практыка прымусовых пабораў на «добрыя мэты» з самых бяспраўных слаёў насельніцтва стала фірмовым стылем уладаў.

Учора charter97.org паведамляў пра масавыя ўцёкі (інакш не назавеш) рабочых «Магілёўліфтмаша» ў Расею на заробкі. Прычына - малыя заробкі на прадпрыемстве.

Аднак не толькі нізкая зарплата можа прымусіць чалавека кінуць працу, але і стаўленне кіраўніцтва. А з гэтым на заводзе як раз «усё ў парадку».

Без асаблівай сарамлівасці мясцовыя ідэолагі залазяць у кішэні рабочых і адбіраюць грошы «на латарэі, на помнікі, на шматдзетных маці і ветэранаў».

Апошні прыклад - паборы добраахвотныя ахвяраванні на карысць «Беларускага Фонду Міру». Аказваецца, гэтыя самыя «добраахвотныя ахвяраванні» дазваляюць «больш поўна» рэалізоўваць сацыяльна значныя праграмы абласнога аддзялення фонду.

Ініцыятыву адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва з натхненнем падтрымаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы «Магілёўліфтмаш» Л.Н. Лебядзеўскі, які ў загадным парадку распарадзіўся завяршыць збор сродкаў у ГА «Беларускі Фонд Міра» да 1 траўня. Пра гэта паведамляе адзін з работнікаў завода і чытач charter97.org.

Ці хочуць самі работнікі прадпрыемства дзяліцца сваімі сціплымі даходамі з чарговым фондам, зразумела, ніхто не спытаў, паведаміў чытач.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках