27 лiстапада 2024, Серада, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу Уладзіміра Яроменка накіравалі на перагляд

4
Справу Уладзіміра Яроменка накіравалі на перагляд

Актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак быў прысуджаны да 12 сутак арышту за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

У інтэрв'ю charter97.org ён распавёў пра абставіны справы.

«Мяне не папярэдзілі, што ў судзе Першамайскага раёну Менску будуць разглядацца якія-небудзь парушэнні. Я ў чарговы раз прыйшоў адзначацца ў інспекцыю па наглядзе, пасля чаго быў выкліканы ўчастковы міліцыянт, які прынёс пастанову, датаваную 15 студзеня 2013 года, пра 12 сутак арышту за нібыта парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду», - паведаміў актывіст.

Ён таксама дадаў, што гэта стала падставай звярнуцца са скаргай у Менскі гарадскі суд, які тыдзень таму адмяніў рашэнне суддзі Першамайскага раёна і адправіў справу на новы разгляд.

«Дата чарговага судовага пасяджэння пакуль невядомая. Таму ў гэтай справе не ўсё скончана. Мяне могуць прызнаць невінаватым, але гэта малаверагодна. Хутчэй за ўсё, мяне пасадзяць «на суткі» за «парушэнне» патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Мне б вельмі хацелася даведацца пра падрабязнасці, але мяне нават не выклікалі на пасяджэнне ў Першамайскі суд», - сказаў на заканчэнне Уладзімір Яроменак.

Нагадаем, актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак у студзені 2011 года быў арыштаваны, як падазраваны па справе «аб масавых беспарадках». Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў апыняўся за кратамі па адміністрацыйных артыкулах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках