27 лiстапада 2024, Серада, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ пяройдзе на чатырохдзёнку?

255
МАЗ пяройдзе на чатырохдзёнку?

Загад аб скарачэнні працоўнага тыдня з'явіўся на прадпрыемстве.

Праўда ці ўступіць ён у сілу, пакуль дакладна невядома, піша «Салiдарнасць».

Інфармацыя пра тое, што беларускі аўтамабільны гігант будзе вымушаны скараціць працоўны тыдзень, з'явілася зусім нядаўна. Адной з асноўных прычын для такога кроку з боку кіраўніцтва МАЗа называліся праблемы са збытам прадукцыі на знешнія рынкі. Папросту кажучы, завадзкія склады загружаныя нерэалізаванай прадукцыяй.

Нешта падобнае было на МАЗе і ў мінулым годзе, калі першыя беларускія машыны былі прададзеныя ў Расею, чый рынак застаецца для беларусаў галоўным, толькі ў лютым.

Зараз праблема, па ўсёй бачнасці, паўтараецца. Пра тое, што працоўны тыдзень на МАЗе будзе скарочаны, распавёў рабочы МАЗа Аляксандр Рулеў.

- Пра тое, што ў сакавіку завод пяройдзе на чатырохдзёнку стала зразумела пасля з'яўлення адпаведнага загаду, - кажа ён. У дакуменце адзначалася, што непрацоўнымі будуць тры сакавіцкія пятніцы 15, 22 і 29 чысла.

Рабочы не выключае, што сітуацыя можа праясніцца напярэдадні «гадзіны ікс».

Магчыма, нас проста паставяць перад фактам на наступным тыдні, - перад першай непрацоўнай пятніцай, - кажа Рулеў.

На заводзе сайту сharter97.org інфармацыю пра пераход на чатырохдзёнку каментаваць адмовіліся.

Фота: photo.bymedia.net

Напісаць каментар 255

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках