27 лiстапада 2024, Серада, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісар паабяцаў Украіне газ з Еўропы

14
Еўракамісар паабяцаў Украіне газ з Еўропы

Камісар ЕЗ у пытаннях энэргетыкі Гюнтэр Этынгэр чакае, што рэверсныя пастаўкі газу ва Украіну праз тэрыторыю Славакіі будуць распачатыя наступнай зімой.

«Я чакаю, што наступнай зімой калідор рэверснага транзіту газу праз Славакію будзе адкрыты», - сказаў ён. Пры гэтым Гюнтэр Этынгэр прызнаў, што Славакія блакавала рэвэрс газу ва Украіну, маючы тэхнічную магчымасць для яго перапампоўкі, паведамляе ЎНІАН.

«Сёння ў вас ужо ёсць магчымасць рэверсу - праз Польшчу, Венгрыю. Мы працуем над павелічэннем колькасці шляхоў, якія дазволяць вам атрымліваць газ з LNG-тэрміналаў у Міжземным моры, Галандыі. Сапраўды, была праблема з тым, што ўрад у Браціславе не дазволіў рэверс. Але гэта адзінкавы выпадак», - сказаў еўракамісар. Таксама Г.Этынгэр дадаў, што ён кантактуе з урадам Славакіі.

Украіна плануе ў 2013 годзе ўкласці кантракт на пастаўку прыроднага газу ў аб'ёме 7 млрд куб. м. у год праз тэрыторыю Венгрыі і Славакіі. З 1 сакавіка 2012 «Укртрансгаз» забяспечыў магчымасць прыёму газу з Венгрыі ва Украіну ў аб'ёме да 3 млн куб. м. у дзень у зімовы перыяд і больш за 1 млн куб. м. - у летні. Пытанне пастаўкі газу з тэрыторыі Славакіі ў аб'ёме да 3 млн куб. м у дзень на гэты момант патрабуе тэхналагічнага ўзгаднення.

Напачатку лютага 2013 міністр энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Эдуард Ставіцкі заявіў, што Украіна плануе ў першым квартале гэтага года пачаць пастаўкі газу з Еўропы праз Славакію і Венгрыю.

Нагадаем, што згодна з пагадненнем, максімальны аб'ём газу, які можа быць пастаўлены ва Украіну нямецкім газавым трэйдарам RWE Supply & Trading, складае 10 млрд куб. м. RWE Supply & Trading прадаў Нацыянальнай акцыянернай кампаніі «Нафтагаз Украіны» паводле вынікаў 2012 года, першага года, у якім краіна пачала імпартаваць гэты від паліва з еўрапейскага рынку, 56 млн куб. м газу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках