28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АГП - Мясніковічу: запазычанасць краіны перасягне парог бяспекі

54

Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі звярнулася да прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з прапановай растлумачыць сітуацыю ў замежных валютных абавязаннях Беларусі.

Прыводзім тэкст ліста цалкам:

Паважаны Міхаіл Уладзіміравіч!

Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) выказвае глыбокую занепакоенасць імклівым ростам дзяржаўнай пазыковай нагрузкі. Высокая верагоднасць таго, што ў 2013 годзе як замежная дзяржаўная, так і сукупная запазычанасць перасягнуць парог эканамічнай бяспекі. Выдаткі для абслугоўвання дзяржаўнай запазычанасці імкліва зніжаюць магчымасці для мадэрнізацыі эканомікі, адукацыі і аховы здароўя.Сітуацыю з фінансамі пагаршае створаная рукамі органаў дзяржкіравання піраміда рублёвых укладаў. У варунках такой мяккай грашовай палітыкі надзвычай высокія стаўкі рублёвых дэпазітаў істотна абмяжоўваюць доступ камерцыйных арганізацый да крэдытных рэсурсаў.Мы мяркуем, што ў гэтай сітуацыі вельмі важна не дапусціць чарговага ўдару па ўкладах насельніцтва, захаваць зберажэнні звычайных людзей. Ацэнка замежных абавязанняў краіны для гэтага надзвычай важная. Павялічваюцца рызыкі правядзення спекулятыўных нападаў на беларускі рубель. Існуе небяспека правядзення інсайдэрскіх угод, калі некаторыя асобы і структуры, выкарыстоўваючы закрытую інфармацыю, паспрабуюць выйсці з рублёвых дэпазітаў. Гэта можа прывесці да вельмі негатыўных наступстваў для банкаўскай сістэмы краіны ў цэлым.

У сувязі з гэтым асаблівы непакой выклікае стан замежных разлікаў за пастаўленую з Венесуэлы нафту. За перыяд 2010-2012гадоў. у Беларусь з Венесуэлы паступіла сырой нафты амаль на $ 2,6 млрд. З неправеранай інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў фінансавых арганізацыях і органах дзяржкіравання ў Беларусі ўтварыласся запазычанасць Венесуэле ў суме блізу $ 2,8 млрд.

У сувязі з гэтым, Палітрада АГП звяртаецца да Вас з прапановай растлумачыць сітуацыю аб замежных валютных абавязаннях Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе ў цэлым і з Венесуэлай у прыватнасці. Для ліквідацыі спекулятыўных чутак для грамадскасці важна данесці інфармацыю аб стане разлікаў за венесуэльскую нафту. Калі ж Беларусь атрымала ад Венесуэлы таварны крэдыт, то на якіх умовах, калі і ў якой форме мяркуецца яго сплата.

Палітрада АГП мяркуе, што толькі палітыка поўнай празрыстасці забяспечвае давер да органаў дзяржкіравання ў цэлым і да беларускага рубля і банкаўскай сістэмы ў прыватнасці.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках