28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снапкоў: Калі не казаць пра крызіс, яго не будзе

56
Снапкоў: Калі не казаць пра крызіс, яго не будзе

Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў актыўна займаецца самаўнушэннем.

Журналісты «Еўрарадыё» датэлефанаваліся да міністра эканомікі падчас яго прамой лініі ў газеце «Рэспубліка».

На пытанне пра абвал 2011 года міністр эканомікі сказаў: «Дзеянні ўрада нельга называць памылкамі, паколькі мы такім чынам развіваліся».

- Ці можаце вы сёння растлумачыць, з-за чаго адбыўся абвал эканомікі ў 2011-м годзе? І ці больш мы застрахаваныя ад паўтарэння падобнага сёння?

- Вам сапраўды сказаць? Чым менш мы будзем казаць пра крызіс, тым меншая верагоднасць таго, што ён адбудзецца. Крызіс, перш за ўсё, у мазгах. Я ў гэтым абсалютна перакананы. Чаканні, нагнятанні абстаноўкі, інсінуацыя, мусіраванне ў прэсе экспертамі ніякім чынам не прыносяць пазітыўнага выніку. Самае складанае ў эканоміцы - гэта псіхалогія. Таму мой вам адказ: чым менш мы будзем казаць пра гэта, тым лепш.

Мне падаецца, што ўрад зрабіў высновы з 2011-га года і годна выйшаў з гэтай сітуацыі. Я не хачу сёння тут і цяпер, у 2013-м годзе, разважаць аб тым, чаму гэта адбылося. Нямала было прысвечана гэтаму пытанню пасяджэнняў Саўміна, у тым ліку і Аляксандр Лукашэнка даваў ацэнкі дзеянням урада. Усё аб'ектыўна, усё мае сэнс. Нам трэба глядзець у заўтра, кіруючыся папярэднім вопытам і робячы правільныя высновы з тых памылак, якія былі ў папярэднія гады. Іх нельга называць і памылкамі, паколькі мы такім чынам развіваліся.

Шматлікія краіны да гэтага часу ў гэтай сітуацыі, неразвіцця, скажам так. Эканамічны блок урада зробіць усё магчымае з пункту гледжання збалансаванага развіцця эканомікі. А з боку эканамічных агентаў (прадпрыемстваў, насельніцтва, кожнага з нас) самае важнае - гэта спыніць мусіраванне тэмы.

- Мікалай Генадзевіч, і ўсё ж такі, калі б у 2011-м годзе людзі не кінуліся да абменнікаў, удалося б пазбегнуць крызісу?

- Мне складана адказаць на ваша пытанне. Гэта складнік аднаго цэлага. Гэта не ёсць прычына, але і не ёсць следства.

- Пасля таго ўрока, наша эканоміка змяніла курс, ці стала яна інакш развівацца? Ці можаце вы сказаць, што сёння мы больш застрахаваныя ад паўтарэння такога?

- Мы лічым, так. Развіццё эканомікі сёння мае больш якасны характар і больш збалансаваны.

Нагадаем, што ў першай палове 2011-га года набыць валюту ў абменніках стала больш складана, чым атрымаць шэнгенскую візу. Кошты ў крамах выраслі ўдвая. У выніку прыйшлося правесці дэвальвацыю рубля. Многія эксперты прычынай крызісу назвалі тое, што перад прэзідэнцкімі выбарамі штучна «нацягвалася» сярэдняя зарплата, выдаваліся рублёвыя крэдыты на льготнае жыллё, нягледзячы на інфляцыю.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках